1 Кіраўніку хору: псальм Давідавы.
Божа, хвала мая! Не маўчы Ты!
2 Бо расчыніліся супраць мяне вусны бязбожныя й вусны здрадлівыя, языком ілжывым са мною гавораць.
3 І словамі ненавісьці акружылі мяне, і без дай прычыны зброяцца супраць мяне.
4 За любоў маю яны ворагі мне; а я ўсё малюся.
5 Яны злом за дабро мне плацілі, а ненавісьцяй — за любоў маю.
6 Пастаў над ім бязбожніка, і абвінавальнік хай стане праваруч яго;
7 калі будзе судзіцца, няхай выйдзе вінаватым, а малітва ягоная хай абернецца ў грэх.
8 Хай дзён веку яго няшмат будзе, а ягоны ўрад няхай возьме іншы.
9 Няхай дзеці яго сіротамі зробяцца, і жонка яго — удавою.
10 Хай усюды блукаюцца дзеці яго ды жабруюць, выгнаныя з родных руінаў!
11 Хай захопіць ліхвяр усю маетнасьць ягоную, хай чужыя рабуюць, што прыдбаў ён з трудом.
12 Хай ня будзе нікога, хто-б яму аказаў міласэрдзе; хай ня будзе нікога, хто-б меў літасьць над сіротамі яго.
13 Семя ягонае няхай будзе зьніштожана; у пакаленьні, якое народзіцца, няхай імя яго затрэцца!
14 Няхай будзе ўспомнены грэх бацькоў яго перад Госпадам, і матчын праступак няхай не загладзіцца!
15 Няхай будуць заўсёды яны прад вачыма у Госпада, каб Ён памяць іх вынішчыў на зямлі
16 за тое, што ён і ня думаў быць міласэрным, а ўціскаў чалавека да сьмерці, які быў нешчасьлівы й убогі і з сэрцам зламаным.
17 Любіў ён пракляцьце, — хай прыйдзе яно на яго! Не жадаў ён багаслаўленьня, — хай будзе далёка яно ад яго!
18 Апрануўся праклёнам ён, быццам шатай, — дык няхай, як вада, у нутро яму ўвойдзе, як алей, у косьці ягоныя!
19 Хай за вопратку будзе яму, у якую ён адзяваецца, ды за пояс, якім што-дня апяразываецца!
20 Няхай гэткая будзе заплата ад Госпада тым, што мяне ненавідзяць, і тым, што благое кажуць на мяне!
21 А Ты, о Госпадзе Божа, будзь ласкавы са мной дзеля іменьня Твайго, бо шчасьце мець ласку Тваю; ратуй Ты мяне!
22 Бо я нешчасьлівы й убогі, і сэрца маё ў нутры маім зранена.
23 Я нікну, як цень, што доўжыцца; ганяюць мяне, як саранчу.
24 Калены ў мяне ад посту хістаюцца, і цела ссохла бяз туку.
25 І я пасьмешышчам стаўся для іх; на мяне паглядаючы, галовамі сваімі ківаюць.
26 Памажы Ты мне, Госпадзе, Божа мой! захавай мяне водле ласкі Твасй,
27 каб пазналі яны, што Твая тут рука, што Ты, Госпадзе, гэта зрабіў!
28 Хай яны праклінаюць, я Ты багаслаў! Хай асромлены будуць, што проці мяне паўстаюць, а раб Твой няхай узрадуецца!
29 Хай пакрыюцца ганьбаю ворагі маі, сорамам сваім, быццам шатай, атуляцца!
30 І буду я вуснамі маімі голасна славіць Госпада і сярод грамады выхваляць Яго,
31 бо Ён стаіць праваруч убогага, каб яго ўспамагчы проці тых, што яго засуджаюць.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга Псальмаў, Псальм 109. Пераклад Л. Дзекуць-Малея.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Псальмы, Псальм 109 в переводах:
Псальмы, Псальм 109, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Толкования Августина
  6. Комментарии Скоуфилда
  7. Комментарии Сперджена


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.