Библия Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

Псальмы, 109 Псальмы, 109 глава

1 Кіраўніку хору. Давідавы. Псальм. Божа хвалы маёй, Ты ня маўчы,
2 бо разявіліся супраць мяне вусны нясумленныя і вусны абману; яны гаварылі са мною языком ілжы
3 і словамі нянавісьці акружаюць мяне. І яны ўзбройваюцца супраць мяне бяспрычынна.
4 За любоў маю яны варагуюць супраць мяне. А я малюся.
5 І яны плацяць мне злом за дабро, і нянавісьцю — за маю любоў.
6 Пастаў над ім бязбожніка, і шатан хай стаіць праваруч яго.
7 Калі ён будзе судзімы, хай ён выйдзе вінаватым, і малітва ягоная хай стане (яму) у грэх.
8 Хай дні (жыцьця) ягонага будуць нямногія. Хай уладу ягоную возьме другі.
9 Хай сыны ягоныя стануцца сіротамі, і жонка ягоная — удавой.
10 Хай бадзяюцца сыны ягоныя і жабруюць, хай яны шукаюць нядаедкаў з трушчобаў сваіх.
11 Хай крэдытар забярэ ў яго ўсё, што ён мае, хай чужынцы разрабуюць плён працы ягонай.
12 Хай ня будзе нікога, хто аказаў бы яму міласэрнасьць, хай ня будзе нікога, хто спагадаў бы ягоным сіротам.
13 Хай нашчадкі ягоныя будуць адсечаны. У наступным пакаленьні хай імя іхнае будзе сьцёрта.
14 Хай будзе ўспомнена перад Яговай ганебнасьць ба́цькаў ягоных, і хай ня будзе сьцёрты грэх маткі ягонай.
15 Хай яны (грахоўнасьці іхныя) будуць заўсёды перад Яговай, хай Ён адсячэ ад зямлі памяць пра іх (нашчадкаў),
16 за тое, што ён ня думаў чыніць міласэрнасьць, але перасьледаваў чалавека, які быў бедны, убогі і са зламаным сэрцам, каб умярцьвіць яго.
17 І ён узьлюбіў пракляцьце, дык хай яно прыйдзе на яго. І як ён ня любіў багаславеньне, так хай яно будзе далёка ад яго.
18 І ён апрануўся пракляцьцем, быццам ягонай адзежай, дык хай яно (пракляцьце) пранікне ў нутро ягонае, як вада, і ў косткі ягоныя, як алей.
19 Хай яно будзе яму, як адзеньне, у якое ён апранаецца, і як пояс, якім ён заўсёды падпярэзваецца.
20 Хай гэта будзе платай з боку Яговы маім няпрыяцелям і тым, якія прамаўляюць благое супраць душы маёй.
21 Але Ты, Ягова, мой Госпад, абыйдзіся са мною дзеля Імені Твайго. Паколькі міласэрнасьць Твая ёсьць добрая, выратуй мяне,
22 бо я ёсьць няшчасны і ўбогі, і сэрца маё зранена ўнутры мяне.
23 Я брыду, быццам цень, які доўжыцца (пры заходзе). Мяне страсаюць, як саранчу (з расьліны).
24 Калені мае ад посту хістаюцца, і цела маё схуднела (і змарнела).
25 І я зрабіўся для іх пасьмешышчам. Калі яны на мяне глядзяць, дык яны ківаюць галовамі сваімі.
26 Памажы мне, Ягова, Бог мой! Уратуй мяне паводля міласэрнасьці Тваёй,
27 каб яны ведалі, што ў гэтым ёсьць Твая Рука, што Ты, Ягова, гэта зрабіў.
28 Хай яны праклінаюць, але Ты багаслаўляй. Калі яны паўстаюць, дык хай яны будуць пасаромленыя, а слуга Твой хай радуецца.
29 Хай праціўнікі мае будуць апрануты ў ганьбу, і хай яны будуць ату́лены сорамам сваім, як вопраткай.
30 Я буду моцна вызнаваць славу Ягове маімі вуснамі і сярод мноства славіць Яго,
31 бо Ён стаіць праваруч таго, хто ў бядзе, каб ратаваць яго ад тых, якія судзяць ягоную душу́.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псальмы, 109 глава. Пераклад Сабілы і Малахава

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.