Библия Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

Псальмы, 86 Псальмы, 86 глава

1 Малітва Давідава. Нахілі, Ягова, Вуха Тваё; выслухай мяне, бо я бедны і ўбогі.
2 Захавай душу́ маю, бо я дабрачэсны. Ратуй Ты, Божа мой, слугу Твайго, які на Цябе спадзяецца.
3 Будзь да мяне міласэрным, мой Госпад, бо ўвесь дзень я да Цябе гукаю.
4 Узрадуй Ты душу́ слугі Твайго, бо да Цябе, мой Госпад, узношу я душу́ маю;
5 Бо Ты, мой Госпадзе, ёсьць добры і прабачлівы і багаты на міласэрнасьць да ўсіх, хто Цябе прыклікае.
6 Прымі да Вушэй, Ягова, маю малітву, і зваж на голас маленьня майго!
7 У дзень уціску майго я буду гукаць да Цябе, бо Ты адкажаш мне.
8 Няма падобнага Табе, мой Госпадзе, сярод багоў, і няма нічога роўнага Тваім дзеям.
9 Усе народы, якія Ты стварыў, прыйдуць і ўпадуць ніцма перад Абліччам Тваім, мой Госпадзе, і праславяць Тваё Імя,
10 бо Ты ёсьць вялікі і чыніш Цуды, Ты, Божа, Ты Адзіны.
11 Навучы мяне, Ягова, шляху Твайму. Я буду хадзіць у Праўдзе Тваёй. Усьміры сэрца маё настолькі, каб я баяўся Імені Твайго.
12 Я буду славіць Цябе, Госпад мой, Бог мой, усім маім сэрцам і славіць Тваё Імя вечна;
13 бо міласэрнасьць Твая да мяне ёсьць вялікая, і Ты вырваў душу маю з магілы апраметнай.
14 Божа! Напышлівыя паўсталі супраць мяне, і хэўра гвалтаўнікоў шукае душы маёй. Яны ня ставяць Цябе перад сабой.
15 Але Ты, мой Госпад, Усемагутны, міласэрны і літасьцівы, марудны на гнеў але багаты на дабрыню і праўду.
16 Глянь на мяне і будзь міласэрным да мяне, дай сілу Тваю слузе Твайму і ратуй сына служкі Тваёй.
17 Учыні на мне знак на дабро, хай убачаць гэта нянавісьнікі мае і будуць пасаромлены, бо Ты, Ягова, дапамог мне і суцешыў мяне.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псальмы, 86 глава. Пераклад Сабілы і Малахава

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.