1 Песьня ўзыходжаньня. Яны шмат уціскалі мяне ад юнацтва майго, хай скажа Ізраэль.
2 Яны шмат уціскалі мяне ад юнацтва майго. Але яны мяне ня перамаглі.
3 На хрыбце маім аралі аратыя, яны праклалі доўгія барозны свае.
4 Але Ягова справядлівы. Ён расьсек вяроўкі бязбожнікаў.
5 Хай будуць пасаромлены і павернены наўцёкі ўсе, якія нянавідзяць Сыён!
6 Няхай яны будуць, як трава на дахах дамоў, якая высыхае раней, чым яе вырвуць,
7 якой жнец ня напаўняе рукí сваёй, і вязальнік снапоў (ня напаўняе) лано сваё;
8 і праходзячыя міма хай ня скажуць: «Багаславеньне Яговы хай будзе над вамі, (і хай ня скажуць) мы багаслаўляем вас Імем Яговы».