Библия Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

Псальмы, 21 Псальмы, 21 глава

1 Кіраўніку хору. Псальм Давідавы.
2 Ягова, радуецца кароль сілаю Тваёю, і праз ратунак Твой ён вельмі цешыцца.
3 Жаданьне сэрца ягонага Ты даў яму і просьбам вуснаў ягоных Ты ня адмовіў. Зэля.
4 Таму што Ты сустракаеш яго дабраславеньнямі даброці. На галаву ягоную Ты ўсклаў карону з чыстага золата.
5 Жыцьця прасіў ён у Цябе. Ты яго яму даў: доўгія дні на векі і векі вечныя.
6 Вялікая слава ягоная праз ратаваньне Тваё. Ты ўсклаў на яго гонар і веліч,
7 таму што Ты ўсклаў на яго дабраславеньне навечна. Ты ўзрадаваў яго радасьцю ад Аблічча Твайго;
8 таму што кароль спадзяецца на Ягову, і праз спадзяваньне на Найвышэйшага ён ня захістаецца.
9 Твая Рука знойдзе ўсіх Тваіх ворагаў, Правіца Твая знойдзе нянавісьнікаў Тваіх.
10 Ты кінеш іх у печку агністую ў часе зьяўленьня Аблічча Твайго. Ягова праглыне іх у гневе Сваім, і агонь пажрэ іх.
11 Плод іхны Ты выгубіш ад зямлі, і насеньне іхнае сярод сыноў чалавечых,
12 яны замышлялі ліхое супраць Цябе, планавалі супраць Цябе інтрыгі. Але яны ня змогуць нічога.
13 Так, Ты зробіш гэтак, што яны пакажуць свой тыл, стрэламі Тваімі Ты пацэліш ім у твар.
14 Узьніміся, Ягова, у Тваёй сіле! Апяём і праславім магутнасьць Тваю!
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псальмы, 21 глава. Пераклад Сабілы і Малахава

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.