Библия Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

Псальмы, 56 Псальмы, 56 глава

1 Кіраўніку хору. На мелёдыю: «Бязмоўная галубка ў далечыні». Давідава апісаньне, як пілішчаны схапілі яго ў Гаце.
2 Зьлітуйся нада мною Ты, Божа, бо чалавек хоча мяне праглынуць. Цэлы дзень ён ваюе і ўціскае мяне.
3 Цэлы дзень мае перасьледнікі шукаюць мяне праглынуць. Многія ваююць супраць мяне о, Найвышэйшы!
4 У дзень, калі страх хапае мяне, я спадзяюся на Цябе.
5 (Толькі) праз Бога я слаўлю Ягонае Слова. Надзею маю я ускладаю на Бога. Я ня баюся. Што цела зробіць мне?
6 Цэлы дзень яны перакру́чваюць словы мае; усе іхныя думкі супраць мяне на зло.
7 Яны зьбіраюцца разам. Яны сочаць за мной. Яны назіраюць за маімі крокамі, каб ухапіць маю душу́.
8 За бяззаконьне іхнае адплаці Ты ім. У гневе Тваім, Божа, кінь народы далоў!
9 Ты Сам залічы (мне) маё туляньне! Складзі сьлёзы мае ў судзіну Тваю. (Ці ёсьць яны) у Тваім скрутку?
10 Тады паве́рнуць мае ворагі наўцёкі ў дзень, калі я гукну. Гэта я ведаю, што Бог за мяне.
11 Дзеля Бога я буду славіць Слова. У Ягову я буду славіць Слова.
12 Я спадзяюся на Бога. Я ня буду баяцца. Што зробіць мне чалавек?
13 На мне, Божа, абяцаньні Твае. Я Табе аддам ахвяры ўдзячнасьці,
14 бо Ты ўратаваў маю душу́ ад сьмерці і ногі мае ад падзеньня, — ці ж ня так? — каб я хадзіў перад Абліччам Бога ў сьвятле жывых.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псальмы, 56 глава. Пераклад Сабілы і Малахава

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.