Библия Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

Псальмы, 75 Псальмы, 75 глава

1 Кіраўніку хору. «Ня загубі». Псальм Асапавы. Песьня.
2 Мы славім Цябе, Божа, мы славім. Твае цудныя ўчынкі абвяшчаюць, што Тваё Імя блізка.
3 Калі Я прызначу час, Я буду судзіць па справядлівасьці.
4 Яны псуюць шлях: зямля і ўсе ейныя жыхары. А Я раблю моцнымі ейныя слупы. Зэля.
5 Я кажу ганарлівым: «Ня будзьце пыхлівымі!» і да бязбожнікаў: «ня падыймайце ўверх рогу!»
6 Ня падыймайце высака ваш рог, ня гаварыце дзёрзка з каляным каркам,
7 бо ня з усходу і ня з захаду, і ня ад пустэльні прыходзіць вывышэньне;
8 бо Бог ёсьць Судзьдзя. Аднаго Ён паніжае, а другога Ён павышае;
9 бо ў Руцэ Яговы ёсьць келіх, поўны зьмяшанага віна, якое пеніцца, і Ён зь яго налівае. І муць ягоную будуць прыхлёбваючы піць усе бязбожнікі зямлі.
10 І я, я буду абвяшчаць вечна, буду пець Богу Якубаваму.
11 І я адсяку ўсе рогі бязбожнікам. Рогі справядлівага будуць паднятыя.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псальмы, 75 глава. Пераклад Сабілы і Малахава

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.