Библия Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

Псальмы, 34 Псальмы, 34 глава

1 Псальм Давідавы: калі ён перад Абімэлехам удаваў зь сябе вар’ята, і гэты выгнаў яго ад сябе, і ён пайшоў.
2 Я буду славіць Ягову кожную часіну; хвала Яму будзе ўсьцяж на вуснах маіх.
3 Яговам будзе хваліцца душа́ мая; пакорныя мусяць гэта пачуць і ўзьвясялíцца.
4 Бу́дзьма славіць Ягову разам са мною, і ўзвышаць разам Імя Ягонае!
5 Я шукаў Ягову, і Ён пачуў мяне, і ад усіх маіх страхаў Ён уратаваў мяне.
6 Тыя, хто на Яго ўзіра́юцца, прасьвятляюцца, і аблічча іх ня пасарамляецца.
7 Вось убогі: ён гука́ў, і Ягова пачуў і выратаваў яго із усіх ягоных бедаў.
8 Ангел Яговы акаляе тых, што баяцца Яго (Ягову), і Ён (Ягова) вызваляе іх.
9 Паспытайце і ўбачце, што Ягова добры. Шчасьлівы той, хто ў Ім знаходзіць прытулак.
10 Бойцеся Яговы, (вы) сьвятыя Ягоныя, бо тыя, што баяцца Яго, ня маюць ні ў чым нястачы.
11 Маладыя ільвы церпяць нягоды і галадаюць, але тыя, што шукаюць Ягову, ня церпяць нястачы ні ў якім дабры.
12 Хадзеце сюды, сынове, выслухайце мяне, я навучу вас баяцца Ягову.
13 Хто ёсьць чалавек, які любіць жыцьцё, які ахвотна хацеў бы доўгіх дзён жыцьця, каб убачыць добрае?
14 Устрымлівай язык свой ад благога і вусны свае ад слоў падступных.
15 Ухіляйся ад благога і рабі добрае, шукай міру і імкніся да яго.
16 Вочы Яговы накіраваны на справядлівых, і вушы Ягоныя на іхнае гуканьне.
17 Аблічча Яговы супраць тых, хто робіць ліхое, каб зьнішчыць зь зямлі і памяць пра іх.
18 Справядлівыя гукаюць да Яговы, і Ён чуе іх і вызваляе іх з усіх іхных бедаў.
19 Ягова блізкі да тых, у каго зламанае сэрца, і Ён выратуе тых, у каго дух разьбіты.
20 Шмат пакутаў у справядлівага, але Ягова з усіх іх вызваліць яго.
21 Ён пільнуе ўсе ягоныя косткі, каб ніводная зь іх ня была паламаная.
22 Бязбожніка заб’е ліха, і тыя, што нянавідзяць справядлівага, будуць абвінавачаны.
23 Ягова вызваляе ду́шы рабоў Сваіх, і тыя, што бяруць у Яго сховішча, ня будуць абвінавачаны.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псальмы, 34 глава. Пераклад Сабілы і Малахава

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.