1 Хваліце вы Ягову! Сьпявайце Ягове новую песьню, хвалу Яму ў сходзе сьвятых.
2 Хай радуецца Ізраэль аб сваім Творцы. Сыны Сыёну хай радуюцца аб сваім Каралí.
3 Хай яны славяць Імя Ягонае ў карагодах, у ігры на тымпане і гарпе,
4 бо Ягова падаба́е народ Свой. Ён аздабляе пакорных паратункам.
5 Хай радуюцца сьвятыя ў славе, хай урачыста радуюцца на ложках іхных.
6 Узьнясеньне славы Богу хай будзе ў вуснах іхных і двусечны меч — у руцэ іхнай,
7 каб учыніць помсту над паганамі, (і) кару над народамі,
8 каралёў іхных зьвязаць ланцугамі і іхных вяльможаў жалезнымі путамі,
9 выканаць над імі напісаны прысуд. Гонар гэты — усім Ягоным сьвятым. Хваліце вы Ягову!