Библия Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

Псальмы, 37 Псальмы, 37 глава

1 Давідавы. Ня абура́йся на ліхадзе́яў; ня зайздросьці тым, што робяць бяззаконьне;
2 бо яны, як трава, будуць хутка скошаны, і завянуць, як зялёная расьліна.
3 Спадзявайся на Ягову і рабі дабро, жыві на зямлі і трымайся вернасьці.
4 Суцяшайся Яговам, і Ён дасьць табе, чаго жадае сэрца тваё.
5 Даручы Ягове твой шлях і даверся Яму, і Ён зьдзее,
6 і Ён вывядзе справядлівасьць тваю, як сьвятло, і суд твой, як полудзень.
7 Будзь ціхі перад Яговам і чакай на Яго. Ня зайздросьці таму, каму шчасьціць у дарозе ягонай, чалавеку, які чыніць абман.
8 Перастань гневацца і пакінь ярасьць. Ня распальвайся гне́вам, бо гэта толькі на ліха;
9 бо тыя, хто робіць ліха, бу́дуць зьнíшчаны, але тыя, што чакаюць на Ягову, будуць валодаць зямлёй.
10 Яшчэ толькі крыху, і ня стане бязбожніка. Паглядзіш на мейсца ягонае, а яго няма.
11 А пакорныя зямлю ўспадкуюць і ўзрадуюцца паўнатой міру.
12 Бязбожны намышляе ліха супраць праведніка і скрыгоча супраць яго зубамі сваімі.
13 Але Госпад пасьміхаецца зь яго, бо Ён бачыць, што дзень ягоны набліжаецца.
14 Бязбожнікі выцягваюць меч і нацягваюць свой лук, каб паваліць беднага і ўбогага, каб сьцяць тых, у каго дарога простая.
15 Меч іхны праткне ім іхнае ўласнае сэрца, і лукі іхныя будуць паламаныя.
16 Лепш малое ў праведніка, чым збытак у многіх бязбожнікаў,
17 бо ру́кі бязбожнікаў будуць палама́нымі, але праведных Ягова падтрыма́е.
18 Ягова ведае дні бяззаганных, іх спадчына будзе на ве́кі вякоў.
19 Яны ня будуць асаромленыя ў час ліха, а ў дні голаду яны будуць насычаны;
20 бо бязбожнікі загінуць, і ворагі Яговы счэзнуць, як краса лугоў, як дым яны счэзнуць.
21 Бязбожнік пазычае і доўгу ня вяртае, а праведны ёсьць міласэрны і дае;
22 бо багаслаўлёныя Ім спадку́юць зямлю, але тыя, хто Ім праклятыя, будуць зьнішчаны.
23 Яговам робяцца моцнымі крокі чалавека, і ў дарозе сваёй ён мае спрыяньне.
24 Калі ён упадзе — ня заб’ецца, бо Ягова падтрымае ягоную руку́.
25 Я быў малады і саста́рыўся, ды ніколі ня бачыў, каб праведны быў пакінены і каб ягонае насеньне прасіла хлеба;
26 цэлы дзень ён міласэрны і пазычае, і семя ягонае багаслаўлёнае.
27 Ухіляйся ад ліха і рабі дабро, і будзеш жыць вечна,
28 бо Ягова любіць праўду і сьвятых Сваіх ня пакіне ніколі. Яны вечна будуць пад аховай, а насеньне бязбожнікаў будзе зьнішчана.
29 Праведныя ўспадкуюць зямлю, і будуць жыць на ёй вечна.
30 Вусны праведніка абвяшчаюць мудрасьць, і язык ягоны гаворыць праўду.
31 Закон Бога ягонага ў сэрцы ягоным, ногі ягоныя ня хістаюцца.
32 Бязбожнік сочыць за праведнікам і шукае яго забіць.
33 Ягова ня аддасьць яго ў ягоную руку́ і ня дапусьціць зьвінаваціць яго, калі яго будуць судзіць.
34 Чакай на Ягову і пільнуйся шляху Ягонага, і Ён узвысіць цябе, каб ты спадкаваў зямлю. І ты будзеш бачыць, як будуць зьнішчаны бязбожнікі.
35 Бачыў я бязбожніка, гвалтоўнага, які пышыўся, як тутэйшае разгалінастае дрэва;
36 а як няўзабаве ішоў міма, — глядзь!, — а яго ўжо няма. І я шукаў яго, і ня знайшоў.
37 Зважай на бяззаганнага і ўзірайся на справядлівага, бо будучыня належыць чалавеку міру.
38 А бяззаконьнікі будуць усе зьнішчаны, і будучыня бяззаконьнікаў будзе зьнішчана.
39 Выратаваньне справядлівых ад Яговы, Ён — абарона ім у час бяды.
40 І Ягова дапаможа ім і вызваліць; Ён вызваліць іх ад бязбожнікаў, і Ён выратуе іх, бо яны ўзялі ў Ім прытулак.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псальмы, 37 глава. Пераклад Сабілы і Малахава

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.