Библия Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

Псальмы, 85 Псальмы, 85 глава

1 Кіраўніку хору. Сыноў Карэявых. Псальм.
2 Ягова, Ты быў дабразычлівым да Тваёй зямлі, Ты вярнуў палон Якубаў,
3 Ты дараваў віну народу Твайму, Ты пакрыў усе грахі іхныя. — Зэля.
4 Ты адцягнуў назад усю Тваю лютасьць, Ты адвярнуўся ад лютасьці гневу Твайго.
5 Аднаві нас, Божа збаўленьня нашага, спыні абурэньне Тваё супраць нас.
6 Ці ж вечна будзеш гне́вацца супраць нас? Ці будзеш Ты Твой гнеў доўжыць ад пакаленьня да пакаленьня?
7 Няўжо Ты нас ізноў ня ажывіш, каб народ Твой узрадаваўся ў Табе?
8 Дай нам, Ягова, убачыць міласэрнасьць Тваю і дай нам Тваё выратаваньне.
9 Паслухаю, што скажа Ўсемагутны Ягова. Так, Ён абвесьціць мір народу Свайму, сьвятым Сваім. Хай яны ізноў ня вернуцца да няразумнасьці!
10 Сапраўды, выратаваньне Ягонае блізка да тых, хто баіцца Яго, каб слава Ягоная жыла ў зямлі нашай.
11 Міласэрнасьць і праўда спаткаюцца. Справядлівасьць і мір пацалуюцца.
12 Праўда вырасьце зь зямлі, і справядлівасьць гляне зь Нябёсаў.
13 І Ягова дасьць нам добрае, і зямля нашая дасьць плод свой.
14 Справядлівасьць пойдзе перад Ім, і Ён паставіць (нас) на дарогу Ягоных крокаў.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псальмы, 85 глава. Пераклад Сабілы і Малахава

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.