Библия Чарняўскі-17 Пераклад Чарняўскага 2017

Псальмаў, 85 Псальмаў, 85 глава

1 Кіраўніку хору. Сыноў Корэ. Псальм.
2 Спагадным быў Ты, Госпадзе, у Тваёй зямлі, перавярнуў Ты паланенне Якубава.
3 Адпусціў Ты несправядлівасць народа Твайго, дараваў усе грахі іх.
4 Спыніў Ты ўвесь гнеў Твой, адступіўся ад абурэння раздражнёнасці Тваёй.
5 Навярні нас, Божа, збаўленне наша, і адвядзі гнеў Твой ад нас.
6 Ці ж вечна будзеш гневацца на нас, ці ж прадоўжыш гнеў Твой з пакалення ў пакаленне?
7 Няўжо Ты, навярнуўшы, не ажывіш нас і народ Твой не ўзвесяліцца з Табою?
8 Госпадзе, пакажы нам Тваю міласэрнасць і дай нам Тваё збаўленне.
9 Паслухаю, што кажа Госпад Бог, бо, напэўна, вясціць Ён мір народу Свайму, і святым Сваім, і тым, якія ўсім сэрцам навяртаюцца да Яго.
10 Сапраўды блізкае збаўленне Яго для тых, што шануюць Яго, каб пасялілася слава на зямлі нашай.
11 Міласэрнасць і праўда спаткаюцца паміж сабою, справядлівасць і мір пацалуюцца.
12 Вернасць узнікне з зямлі, а справядлівасць прагляне з неба.
13 Бо Госпад дасць добразычлівасць, а зямля наша дасць плод свой.
14 Справядлівасць пойдзе перад Ім, і паставіць на дарозе крокі свае.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псальмаў, 85 глава. Пераклад Чарняўскага 2017

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.