1 Кіраўніку хору. На спосаб песні «Ласіца на досвітку». Псальм Давідаў.
2 Божа, Божа мой, чаму Ты мяне пакінуў? Далёка ад збавення майго словы клічу майго.
3 Божа мой — клічу ўдзень, і не чуеш, і ноччу, і няма мне супакою.
4 Але ж Ты — святы, Ты жывеш у славе Ізраэля.
5 На Цябе ўсклалі надзею бацькі нашыя, усклалі надзею — і Ты вызваліў іх;
6 і сталіся ўратаванымі; на Цябе ўсклалі надзею — і не пасаромеліся.
7 Але ж я — чарвяк, а не чалавек, зняважаны людзьмі і адрынуты народам.
8 Усе, якія бачылі мяне, блюзнілі на мяне, крывячы вусны, ківалі галавою.
9 «Спадзяваўся ён на Бога, хай жа вызваліць яго, няхай яго ўратуе, калі Ён спагадны да яго».
10 Бо Ты — Той, Які вывеў мяне з улоння, маё спадзяванне на грудзі маці маёй.
11 На Цябе быў я пакінуты ад самага пачацця, ад улоння маці маёй Бог мой — гэта Ты.
12 Не аддаляйся ад мяне, бо пакута ўжо блізка, бо няма таго, хто падтрымае.
13 Абступіла мяне мноства цялят, быкі басанскія акружылі мяне.
14 Разяўляюць яны на мяне свае пашчы, быццам леў драпежны і рыклівы.
15 Нібы вада, я ўвесь выліўся, і рассыпаліся косці мае. Зрабілася сэрца маё, быццам воск, расплаўляючыся ў сярэдзіне ўлоння майго.
16 Ссохлася, як цагліна, горла маё, і язык мой прыстаў да гартані маёй, у парахно смерці звёў Ты мяне.
17 Бо абступіла мяне мноства сабак, банда ненавіснікаў абступіла мяне.
18 Прабілі рукі мае і ногі мае, і палічыў я ўсе косці мае. Яны ж заўважылі і пачалі ўглядацца ў мяне.
19 Адзенне маё падзялілі між сабою і на вопратку маю кінулі жэрабя.
20 Але Ты, Госпадзе, не аддаляйся, цвярдыня мая, паспяшайся мне на дапамогу.
21 Ухавай ад меча душу маю і ад кіпцяў сабачых — адзіную маю.
22 Абарані мяне ад пашчы льва, а пакорлівасць маю — ад рагоў адзінарога.
23 Абвяшчу імя Тваё Маім братам, пасярод святыні буду славіць Цябе.
24 Хваліце Яго, якія жывяце ў страху Госпада, усялякае семя Якубава ўслаўляйце Яго! Хай трымціць перад Ім кожнае семя Ізраэлева.
25 Бо Ён не пагарджаў і не брыдзіўся жальбаю ўбогага і не адвярнуў аблічча Свайго ад яго, а калі той звяртаўся да Яго, выслухаў яго.
26 Дзеля Цябе пахвала мая ў вялікай святыні. Выпаўню абяцанні свае перад тымі, што баяцца Яго.
27 Убогія будуць есці і наядуцца і будуць славіць Госпада тыя, што шукаюць Яго: «Хай жывуць сэрцы іх на векі вечныя!»
28 Апомняцца і навернуцца да Бога ўсе ўскрайкі зямлі, і паклоняцца перад абліччам Яго ўсе плямёны паганскія.
29 Бо царства — Госпадава, і Ён будзе валадарыць над паганамі.
30 Толькі Яму аднаму паклоняцца ўсе тыя, што спачываюць у зямлі. Перад Ім упадуць усе, якія сыдуць у прах. А душа ж мая будзе жыць для Яго,
31 і нашчадкі мае будуць служыць толькі Яму. Будзе расказана пра Госпада пакаленню, якое прыйдзе,
32 і абвесцяць яны справядлівасць Яго народу, які народзіцца: «Гэта ўчыніў Госпад».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга Псальмаў, Псальм 22. Пераклад Чарняўскага 2017.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Псальмаў, Псальм 22 в переводах:
Псальмаў, Псальм 22, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Толкования Августина
  6. Комментарии Скоуфилда
  7. Комментарии Сперджена


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.