Библия Чарняўскі-17 Пераклад Чарняўскага 2017

Псальмаў, 28 Псальмаў, 28 глава

1 Давідаў. Да Цябе, Госпадзе, усклікаю; Божа мой, не будзь бязмоўным перада мною, і я ніколі не буду падобны да тых, што сыходзяць у магілу.
2 Выслухай голас малення майго, калі ўсклікаю да Цябе, калі ўздымаю рукі мае да святой святыні Тваёй.
3 Не прыцягвай мяне разам з грэшнікамі і з тымі, што чыняць несправядлівасць. Яны размаўляюць мірна з блізкім сваім, але ж ліха ў сэрцы іх.
4 Дай ім паводле спраў іх і паводле нягоднасці вымыслаў іх. Паводле справы рук іх адплаці ім, аддай ім адплату іх.
5 Паколькі не разумеюць яны спраў Госпада і справу рук Яго, зруйнуй іх і не аднаўляй.
6 Дабраславёны Госпад, бо выслухаў голас малення майго.
7 Госпад — памочнік мой і абаронца мой, у Ім знайшло надзею сэрца маё, і ў песні маёй адкрыюся Яму.
8 Госпад — цвярдыня народа Свайго і збавеннае прыбежышча намашчэнца Свайго.
9 Збаў Твой народ і дай дабраславенне нашчадкам Тваім, і пасві іх і ўзвышай іх на векі вечныя.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псальмаў, 28 глава. Пераклад Чарняўскага 2017

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.