Библия Чарняўскі-17 Пераклад Чарняўскага 2017

Псальмаў, 60 Псальмаў, 60 глава

1 Кіраўніку хору. Паводле «Лілея закону». Міктам. Давідаў. Дзеля павучання.
2 Калі ён выступіў супраць Арам-Нагараім і Арам-Соба, і калі Ёас, вярнуўшыся, перамог Эдом у Саляным лагу: дванаццаць тысяч [чалавек].
3 Адпіхнуў Ты нас, Божа, зруйнаваў нас. Ты раззлаваны. Павярніся да нас.
4 Ты страсянуў зямлёю, расшчапіў яе; загаі шчыліны яе, бо хістаецца.
5 Паказаў Ты народу Твайму цяжкасці, напаіў нас віном зменлівасці.
6 Тым, хто баіцца Цябе, Ты даў знак, каб уцякалі яны ад лука.
7 Каб уцалелі, успамажы нам правіцаю Тваёй і выслухай нас.
8 Прамовіў Бог у святыні Сваёй: «Узвесялюся і парозню Сіхэм і памераю лагчыну Сукот.
9 Мой Галаад і мой Манаса, а Эфраім — цвярдыня галавы маёй. Юда — жазло маё.
10 Мааб — посуд мой для мыцця, на Эдом пастаўлю чаравік мой, па-над Філістэяй узнясу покліч мой».
11 Хто завядзе мяне ў горад абаронны? Хто адвядзе мяне аж да Эдома?
12 Ці ж не Ты, Божа, Які адрынуў нас, ці ж не ўзвысішся Ты, Божа, сярод магуццяў нашых?
13 Дай нам успамогу ў бядзе, бо марнае збаўленне людское.
14 З Богам учынім мы магутнасць, і Ён стопча пераследнікаў нашых.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псальмаў, 60 глава. Пераклад Чарняўскага 2017

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.