Библия Чарняўскі-17 Пераклад Чарняўскага 2017

Псальмаў, 87 Псальмаў, 87 глава

1 Сыноў Корэ. Псальм. Песня. Асновы яго — на святых гарах; любіць Госпад
2 брамы Сіёна больш за ўсе палаткі Якубавы.
3 Слаўнае гавораць пра Цябе, горад Божы!
4 Успомню я Рагаб і Бабілон сярод тых, што ведаюць мяне; вось Філістэя і Тыр з Этыёпіяй: яны нарадзіліся там.
5 А пра Сіён будуць казаць: «Той і гэты нарадзіўся ў ім; і Сам Найвышэйшы ўмацоўвае яго».
6 Госпад занясе ў кнігу народаў: «Яны нарадзіліся там».
7 І будуць спяваць, быццам у карагодзе: «Усе крыніцы мае ў Табе».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псальмаў, 87 глава. Пераклад Чарняўскага 2017

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.