Библия Чарняўскі-17 Пераклад Чарняўскага 2017

Псальмаў, 78 Псальмаў, 78 глава

1 Маскіль. Асафа. Звярні ўвагу, народзе мой, на навуку маю; схіліце вуха вашае на словы вуснаў маіх.
2 Адкрыю вусны мае ў прыпавесцях, выказваць буду тое, што было скрыта ад стварэння свету.
3 Колькі ж мы пачулі і спазналі пра гэта, і продкі нашыя расказалі нам.
4 Не ўтоім і мы ад сыноў іх, расказваючы наступнаму пакаленню пра хвалу Госпада, і пра магуцці Яго, і пра цуды Яго, якія ўчыніў.
5 Усталяваў Ён сведчанне ў Якубе і паклаў закон для Ізраэля; як многа ўсяго загадаў Ён продкам нашым паведаміць і сынам сваім,
6 каб спазнала наступнае пакаленне, сыны, якія народзяцца. Уздымуцца яны і раскажуць сынам сваім,
7 каб на Бога ўскладалі надзею сваю і каб не забываліся пра справы Божыя і каб выконвалі Яго загады.
8 Хай не стануцца яны, як продкі іх, пакаленне непакорлівае і няўрымслівае; пакаленне, якое не ўмацавала сэрца свайго і не быў верны Богу дух яго.
9 Сыны Эфраіма, што нацягваюць і спускаюць лук, былі павернуты назад у дзень вайны.
10 Не трымаліся яны запавету Божага і не згаджаліся жыць па законе Яго.
11 І забыліся яны пра справы Яго і пра цуды Яго, якія паказаў ім.
12 Уваччу продкаў іх учыніў Ён цуды ў зямлі Егіпецкай, на полі танейскім.
13 Рассек Ён мора і правёў іх, і паставіў воды, быццам у бурдзюку.
14 І правёў іх у воблаку на працягу дня, а на працягу ўсёй ночы ў асвятленні агню.
15 Рассек Ён скалу ў пустыні і наводніў іх, быццам глыбокая бездань.
16 І вывеў ручаіны са скалы і выпусціў воды, быццам рэкі.
17 Але ўсё яшчэ працягвалі яны грашыць супраць Яго, да гневу ўзрушылі Узвышняга ў бязводдзі.
18 І спакушалі яны Бога ў сэрцах сваіх, дамагаючыся ежы для душ сваіх.
19 І супраць Бога прамаўлялі яны, казалі: «Няўжо зможа Бог нарыхтаваць стол у пустыні?»
20 Вось, ударыў Ён у скалу, і пацяклі воды, і ручаі разліліся. «Няўжо зможа Ён таксама даць хлеб і нарыхтаваць мяса народу Свайму?»
21 Гэта пачуў Госпад і абурыўся, і запаліў агонь супраць Якуба, і гнеў падняўся на Ізраэля.
22 Бо не паверылі яны ў Бога, не мелі надзеі ў збавенні Яго.
23 І вось загадаў Ён хмарам зверху і адчыніў дзверы неба,
24 і паслаў ім дажджом манну для ежы, і хлеб нябесны даў ім;
25 хлеб анёльскі спажыў чалавек; паслаў Ён ежы ім у дастатку.
26 Узняў Ён усходні вецер на небе і навёў магуццем Сваім вецер паўднёвы;
27 і паслаў на іх дажджом мяса, быццам пыл, і, быццам пясок марскі, — птушак крылатых:
28 І ўпалі яны пасярод іх лагера, вакол палатак іх.
29 І сталі яны спажываць, і наеліся добра, і па патрэбе іх даў Ён ім.
30 Ды яшчэ не задаволіліся яны ў патрэбе сваёй, а ежа іх была яшчэ ў вуснах іх,
31 як загарэўся на іх гнеў Божы, і забіў Ён тлустасць іх, унівеч зрынуў абраных ізраэльцаў.
32 Ва ўсім гэтым грашылі яны далей, не паверылі Яго цудам.
33 і загубіў дні іх ў марнасці і гады іх у страху.
34 Калі забіваў Ён іх, пачыналі шукаць Яго і, навернутыя, прыходзілі да Яго на досвітку.
35 І прыпаміналі сабе, што Бог — іх Успаможца, і Бог Узвышні — іх Адкупіцель.
36 І ўгаворвалі Яго вуснамі сваімі і хлусілі Яму сваім языком.
37 Бо сэрца іх не было праўдзівым з Ім, і не былі яны вернымі ў запавеце Яго.
38 Ён, аднак, быў міласэрны і спагадны да несправядлівасці і не губіў іх. Часта адводзіў Ён Свой гнеў і не палаў на поўню ў Сваім абурэнні.
39 І прыпамінаў сабе, што яны — толькі цела, подых імклівы і незваротны.
40 Колькі разоў раздражнялі Яго ў пустыні, да гневу ўзбуджалі Яго ў бязводдзі!
41 І зноў спакушалі Бога і раздражнялі Святога Ізраэлева.
42 Не ўспаміналі яны пра руку Яго, пра дзень, калі адкупіў Ён іх з рукі пераследніка.
43 Калі падаў Ён у Егіпце знакі Свае і цуды Свае ў полі танейскім.
44 Ператварыў Ён у кроў рэкі іх і ручаі іх, каб не пілі.
45 Наслаў на іх мух, і тыя кусалі іх, і жабаў, і тыя губілі іх.
46 На ўраджай іх напусціў вусеняў, а плады працы іх аддаў саранчы.
47 Градам знішчыў вінаграднікі іх, а морвы іх — маразамі.
48 І аддаў граду жывёлу іх, а статкі іх — полымю агністаму.
49 Наслаў на іх полымя гневу Свайго; раз’ятранасць, пагрозлівасць і прыцясненне — насланне ліхіх анёлаў.
50 Даў вольны шлях гневу Свайму, не ўхаваў ад смерці душы іх і жыццё іх спыніў.
51 І выгубіў Ён усё першароднае ў зямлі Егіпецкай, парасткі ствалоў іх у палатках Хама.
52 Ён правёў, як авечак, народ Свой, і правёў іх, быццам статак, па пустыні.
53 І вывеў іх у спадзяванні, і яны не баяліся, а непрыяцеляў іх пакрыла мора.
54 І ўвёў іх у межы пасвячэння Свайго, на гару, якую здабыла правіца Яго.
55 І адрынуў перад імі паганаў, і падзяліў ім зямлю шнуром спадчыны, і даў пакаленням ізраэльскім жыць у палатках іх.
56 Ды спакушалі і раздражнялі яны Бога Узвышняга і сведчанняў Яго не захоўвалі.
57 І адступалі, і крывадушнічалі, як і бацькі іх, пераварочваліся назад, як крывы лук,
58 да гневу ўзбуджалі Яго ўзгоркамі сваімі, і балванамі сваімі справакавалі Яго да рэўнасці.
59 Пачуў Бог і ўзгарэўся гневам, і рэзка адцураўся Ізраэля.
60 І адкінуў Ён паселішча Сіло, палатку, дзе пасяліўся сярод людзей.
61 І аддаў у палон магуцце Сваё і аздобу Сваю — у рукі непрыяцеля.
62 І замкнуў Ён мячом народ Свой, і на спадчыну Сваю абурыўся.
63 Юнакоў іх зжор агонь, а дзяўчаты іх — не замужам.
64 Святары іх палеглі ад меча, і ўдовы іх не былі аплаканыя.
65 І падняўся Госпад, як быццам ад сну, нібы волат, закамянелы ад віна.
66 І ўдарыў на ворагаў сваіх з заплечча і справіў ім вечную ганьбу.
67 І пакінуў Ён палатку Язэпа, і не абраў сабе пакалення Эфраіма.
68 Але абраў сабе пакаленне Юды, гару Сіён, якую ўзлюбіў.
69 І збудаваў, як найвышэйшае свяцілішча Сваё, так і зямлю, якую ўстанавіў навечна.
70 І выбраў Давіда слугою Сваім, і выставіў яго ад статкаў авечых,
71 ад акочаных [авечак] прыняў яго, пасвіць Якубаў народ Свой і Ізраэлеву спадчыну Сваю.
72 І пасвіў іх у бязвіннасці сэрца свайго і ў мудрасці рук сваіх вадзіў іх.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псальмаў, 78 глава. Пераклад Чарняўскага 2017

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.