Библия Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Псалтыр, 78 Псалтыр, 78 глава

1 Псальма Асафова. Уважай, людзе мой, на навуку маю; нахініце вушы свае да слоў вуснаў маіх.
2 Я адчыню вусны свае ў прыпавесьці, выкажу загадкі із старавечча.
3 Што мы чулі а даведаліся, што бацькі нашы сказалі нам,
4 Мы не схаваем ад дзяцей іхных, але паведамім аж да апошняга роду хвалы СПАДАРОВЫ, і магутнасьць Ягоную, і дзіва Ягонае, што Ён учыніў.
5 Ён пастанавіў сьветчаньне ў Якаву і прызначыў права ў Ізраелю, каторае расказаў бацьком нашым паведамляць дзяцём іхным,
6 Каб ведала апошняе пакаленьне, дзеці, што народзяцца, каб паўсталі і паведамілі сыном сваім,
7 Каб мелі надзею на Бога, і не забыліся ўчынкаў Божых, і расказаньні Ягоныя дзяржалі,
8 І каб ня былі, як айцове іхныя, бунтоўны а ўпорлівы род, што не прыгатаваў сэрца свайго, каторага дух быў няверны Богу.
9 Сынове Яхрэмавы, узброеныя лучнікі, абярнуліся назад у дзень бітвы;
10 Не зьдзяржалі змовы Божае і ў Праве Ягоным адмовіліся хадзіць;
11 І забыліся ўчынкі Ягоныя і дзівы, што Ён паказаў ім.
12 Перад відам айцоў іхных Ён учыніў дзіва ў зямлі Ягіпецкай, на полю Цоан:
13 Раськяпіў мора, і правёў іх перазь яго, і пастанавіў воды, як стог;
14 Вёў іх булаком удзень і ўсю ноч агняным сьвятлом;
15 Раськяпляў скалы на пустыні й даваў шмат піць, бы з глыбіняў;
16 Із скалы тачыў ручаі і зводзіў воды рэкамі.
17 Яны, адылі, грашылі яшчэ больш супроці Яго, бунтуючыся супроці Навышняга на пустыні;
18 І спакушалі Бога ў сэрцу сваім, просячы ежы, каторай жадалі;
19 Гукалі супроці Бога, кажучы: «Можа Бог прыгатаваць стол на пустыні?
20 Вось, выцяў Ён у скалу, і пацякла вада, і паліліся рэкі; ці можа Ён і хлеб даць? ці прыгатаваў і мяса люду Свайму?»
21 Затым пачуў СПАДАР і загневаўся; цяпло загарэлася на Якава, і таксама гнеў Ягоны ўзьняўся на Ізраеля;
22 Бо яны ня верылі ў Бога й не спадзяваліся на спасеньне Ягонае.
23 Расказаў Ён, адылі, згары булаком, і дзьверы нябёс рашчыніў,
24 І, бы дождж, даў ім манну есьці, і збожжа зь нябёс даў ім.
25 Хлеб дужасілаў ела людзіна; еміны паслаў ім даволі.
26 Прычыніў, каб усходні вецер веяў на нябёсы, і вывеў сілаю сваёю вецер паўднявы;
27 Пусьціў ім мяса, бы пыл, і, бы пясок морскі, птушкі крылатыя;
28 І кінуў іх сярод табару іхнага, усі навокал сялібаў іхных.
29 І елі а вельма пад’елі, і жаданьне іхнае нёс ім.
30 Але перш чымся яны досыць учынілі жаданьню свайму, пакуль ежа была яшчэ ў ратох іхных,
31 Гнеў Божы ўзьняўся на іх, і найсытшых ізь іх Ён паразіў, і выборных людзёў Ізраеля паваліў.
32 Напярэк усяму гэтаму яны ўсе грашылі і ня верылі ў дзіва Ягонае.
33 Затым Ён дакончыў у марнасьці дні іхныя і гады іхныя ў ляку.
34 Як Ён паразіў іх, яны шукалі Яго; яны каяліся й шукалі Бога рупатліва;
35 Успаміналі, што Бог — скала іхная, і Бог Найвышшы — адкупіцель іхны;
36 Але лісьлівілі Яму вуснамі сваімі, манілі Яму языкамі сваімі;
37 Серца ж іхнае было некажначаснае зь Ім, яны ня былі верныя змове Ягонай.
38 Ён, адылі, будучы спагадлівы, дараваў бяспраўе іхнае й ня зьнішчыў іх; часьцей а часьцей адварачаў гнеў Свой, і ня будзіў усяго гневу Свайго,
39 І помнеў, што яны цела, вецер, што праходзе й не зварачаецца.
40 Як часта яны немарасьцілі Яго на пусташы і засмучалі Яго на пустыні!
41 Ізноў а ізноў спакушалі Бога, і абмяжалі Сьвятога Ізраелявага.
42 Ня памятавалі рукі Ягонае, дня, калі Ён адкупіў іх ад непрыяцеля,
43 Калі Ён чыніў знакі Свае ў Ягіпце і чудосы Свае на полю Цоану.
44 І абярнуў у кроў рэкі іхныя і цур’і іхныя, каб ня пілі;
45 І паслаў на іх раі мухаў, каторыя жэрлі іх, і жабы, каторыя губілі іх;
46 Аддаў вусені плады іхныя і цяжкую працу іхную шаранчы;
47 Пабіў градам вінішчы іхныя і сікаморы іхныя марозам;
48 Аддаў буйны статак іхны граду і драбны статак іхны пяруном;
49 Паслаў на іх шпаркі гнеў Свой, злосьць, абурэньне, уціск, насланьнё злых ангілаў;
50 Зрабіў сьцежку гневу Свайму, ня крыў душы іхнае ад сьмерці і жыцьці іхныя мору аддаў;
51 Паразіў усіх першакоў у Ягіпце, першыя сілы іхныя ў буданох Хамавых;
52 І пагнаў, як авечкі, люд Свой, і вёў іх на пусташы, бы статак;
53 Вёў іх бясьпечна, і яны не баяліся, але непрыяцеляў іхных пакрыла мора;
54 І прывёў іх аж да граніцы сьвятыні Свае, да гары тае, каторую правіца Ягоная прыдбала;
55 І выгнаў народы перад відам іхным, і прызначыў ім шнюром спадак іхны, і асяліў плямёны Ізраелявы ў буданох іхных.
56 Яны, адылі, спакушалі й бунтаваліся супроці Найвышшага Бога, і не захавалі сьветчаньняў Ягоных;
57 Але адступілі а ізрадзілі, як айцове іхныя, перавярнуліся, як ізрадлівы лук;
58 І квялілі Яго да гневу ўзвышшамі сваімі, выразанымі балванамі сваімі прывялі Яго да завісьці.
59 Пачуў Бог, і загневаўся, і вельма збрыдзіў Ізраеля;
60 Пакінуў сялібу Сваю ў Шыле, будан, ідзе Ён жыў памеж людзёў;
61 Выдаў у палон сілу Сваю і харашыню Сваю ў руку ўцісканьніка;
62 І аддаў пад меч люд Свой, і загневаўся на спадак Свой.
63 Маладзёнаў ягоных жэрла цяпло, і дзеўкі іхныя ня мелі вясельнае песьні;
64 Сьвятары іхныя палі ад мяча, і ўдовы іхныя не галасілі.
65 І прачхнуўся Спадар бы зо сну, як дужасіл, што гукае ад віна,
66 І паразіў праціўнікаў Сваіх у зад, на вечны сорам аддаў іх.
67 Пагрэбаваў буданом Язэпавым, і плямені Яхрэмавага не абраў;
68 Але абраў плямя Юдзіна, гару Сыён, каторую Ён любе;
69 Пастанавіў, як вышыню, сьвятыню Сваю, як зямлю, каторую ўмацаваў на векі.
70 Абраў Давіда, слугу Свайго, і ўзяў яго з авечніку;
71 Ад дагляданьня авец прывёў яго пасьціць Якава, люд Свой, Ізраэля, спадак Свой.
72 І ён пасьціў іх беззаганным сэрцам, і вадзіў іх зручнасьцю рук сваіх.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псалтыр, 78 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.