1 Малітва Давідава. Пачуй, СПАДАРУ, справядлівасьць, уважай на галашэньне мае, нахіні вуха на маленьне мае з вуснаў нехвальшывых!
2 Ад відзеньня Твайго хай выйдзе суд мой! Вочы Твае бачаць шчырасьць.
3 Ты спрабаваў сэрца мае, даведаўся да мяне ночы, пералітаваў мяне; Ты нічога не знайшоў; думка мая, каб вусны мае не грашылі.
4 Што да справаў людзкіх, то подле слоў вуснаў Тваіх, я сьцярогся сьцежак згубцы.
5 Пасілі хадню маю на сьцежках Сваіх, хай ня хістаюцца сігні мае.
6 Я гукаў да Цябе, бо Ты адкажаш імне, Божа; нахіні вуха Свае да мяне, пачуй гутарку маю.
7 Дзіўна пакажы ласку Сваю, Спасе тых, што ад непрыяцеляў сваіх шукаюць абароны ў правіцы Тваёй.
8 Крый мяне, як зрэнка вока; сьценям крылаў Сваіх закрый мяне.
9 Ад бязбожных, што глабаюць мяне, ад непрыяцеляў, што заўзята абступаюць мяне.
10 Тук іхны закрыў іх, вуснамі сваімі яны гукаюць пыхата.
11 Нашы ступы цяпер яны аступілі; уталопілі вочы свае, ськінуць нас на зямлю.
12 Ён падобны да лява, што жадае ірваць, і да левяняці, што сядзіць у схаваным месцу.
13 Паўстань, СПАДАРУ, пераймі відзеньне яго, прычыні, каб укляк ён! Вывальні душу маю ад бязбожнага мячом Сваім,
14 Ад сьмяротных рукою Сваёй, СПАДАРУ, ад сьмяротных гэтага сьвету. Дзель іх у гэтым жыццю, жывот іхны Ты ізь сьвірна Свайго напаўняеш. Яны насыцілі дзеці і лішніцу пакідаюць дзецянятам сваім.
15 Я ў справядлівасьці буду аглядаць відзеньне Твае, буду сыціцца, прачыхаючыся, абразом Тваім.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Псалтыр, Псальм 17. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Псалтыр, Псальм 17 в переводах:
Псалтыр, Псальм 17, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Толкования Августина
  6. Комментарии Скоуфилда
  7. Комментарии Сперджена


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.