1 Кіраўніку хору. Псальма Давідава.
2 Нябёсы павядаюць славу Божую, і ўчынак рук Ягоных агалашае прасьцяг.
3 Дзень дню пералівае гаворку, і ноч ночы агалашае веданьне.
4 Нямаш гаворкі ані словаў, каб ня чуць было іх голасу;
5 Па ўсёй зямлі прайшоў шнюр іхны, і да канца сьвету словы іхныя. Сонцу пастанавіў Ён будан у іх;
6 Яно выходзе, як малады з пад бальдахіму свайго, цешыцца, як дужасіл, прабегшы сьцегавіну сваю.
7 З канца нябёсаў узыход яго, і кручэньне яго да канца іх, і нішто не схавана ад цяпліні яго.
8 Права СПАДАРОВА суцэльнае, наварачаючае душу; сьветчаньне СПАДАРОВА вернае, даець мудрасьць неразумнаму;
9 Загады СПАДАРОВЫ пасьцівыя, вяселяць сэрца; расказаньне СПАДАРОВА чыстае, асьвячае вочы;
10 Страх СПАДАРОЎ чысты, трывае на векі; суды СПАДАРОВЫ праўдзівыя а справядлівыя ўсі разам;
11 Болей жаданыя за золата, нават за множасьць пералітаванага золата; салодшыя за мёд а каплі наўзы.
12 Таксама слуга Твой сьцеражоны імі; за дзяржаньне іх вялікая надгарода.
13 Абмылы свае хто цяме? Ад патайных ачысьці мяне.
14 Ад самадыйных дзяржы слугу Свайго, няхай яны не запануюць над імною! Тады я буду беззаганны а чысты ад выступу вялікага.
15 Няхай будуць да ўпадабаньня перад відзеньням Тваім гаворкі вуснаў маіх і размышленьне сэрца майго, СПАДАРУ, скала мая й адкупіцелю мой.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Псалтыр, Псальм 19. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Псалтыр, Псальм 19 в переводах:
Псалтыр, Псальм 19, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Толкования Августина
  6. Комментарии Скоуфилда
  7. Комментарии Сперджена


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.