Библия Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Псалтыр, 86 Псалтыр, 86 глава

1 Малітва Давідава. Нахіні, СПАДАРУ, вуха Свае, адкажы імне, бо я ўбогі а бедны.
2 Захавай душу маю, бо я дабрачэсьлівы; Ты, Божа мой, выбаві слугу Свайго, каторы спадзяецца на Цябе.
3 Зьмілуйся над імною, Спадару, бо я гукаю да Цябе ўвесь дзень.
4 Пацеш душу слугі Свайго, бо да Цябе, СПАДАРУ, я падыймаю душу сваю,
5 Бо Ты, Спадару, добры а выбачны а багаты ласкаю да ўсіх гукаючых Цябе.
6 Пачуй, СПАДАРУ, малітву маю і ўважай на голас маленьня майго.
7 У дзень уціску свайго я буду гукаць Цябе, бо Ты адкажаш імне.
8 Памеж багоў нямаш падобнага да Цябе, Спадару, ані справаў таковых, як Твае.
9 Усі народы, каторыя Ты ўчыніў, прыйдуць, і паклоняцца Табе, Спадару, і будуць сьціць імя Твае;
10 Бо Ты вялікі й робіш чудосы; Ты Бог адзіны.
11 Наўчы мяне дарогі Свае, СПАДАРУ, я буду хадзіць у праўдзе Тваёй; прыхіні сэрца мае баяцца імені Твайго.
12 Буду хваліць Цябе, Спадару, Божа мой, усім сэрцам сваім і буду сьціць імя Твае на векі;
13 Бо ласка Твая вялікая над імною, і Ты выбавіў душу маю ад ніжшага шэолю.
14 Божа, гордыя паўсталі на мяне, і зборы страшных шукаюць душы мае, і не становяць Цябе перад сабою.
15 Але Ты, Спадару, Бог спагадлівы а ласкучынюшчы, памалы да гневу а вельмі міласэрны а праўдзівы.
16 Зьвярні відзеньне Свае да мяне і май міласэрдзе над імною, дай сілу слузе Свайму і выбаві сына служэбкі Свае.
17 Зрабі імне знак на дабро, і абачаць ненавідзячыя мяне і засаромяцца, бо Ты, СПАДАРУ, памог імне й пацешыў мяне.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псалтыр, 86 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.