Библия Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Псалтыр, 69 Псалтыр, 69 глава

1 Кіраўніку хору. На Шошаніме. Давідава.
2 Выбаў мяне, Божа, бо воды прышлі аж да душы.
3 Я ўграз у глыбокай дрыгве, і няма адзяржаньня; увыйшоў у глыбіню вады, і плынь іх панесла мяне.
4 Я змогся ад галашэньня свайго, высахла грытанка мая; выцяклі вочы мае ад спадзяваньня Бога свайго.
5 Чысьленшыя за валасы на галаве маёй ненавідзячыя мяне бяз прычыны; умацаваліся ўцісканьнікі мае, манлівыя непрыяцелі мае; чаго я ня ўкраў, маю цяпер аддаць.
6 Божа! Ты знаеш дурноту маю, і віны мае не схаваны ад Цябе.
7 Няхай не засарамацяцца перазь мяне тыя, што спадзяюцца на Цябе, Спадару, СПАДАРУ войскаў. Няхай ня будуць паганьбены перазь мяне шукаючыя Цябе, Божа Ізраеляў!
8 Бо дзеля Цябе я цярплю ўпікі, ганьба пакрыла від мой.
9 Адчураліся мяне браты мае, чужым я сыном маці свае;
10 Бо рупатлівасьць па доме Тваім ізьела мяне, упікі ўпікаючых Табе палі на мяне.
11 І выплакаў я постам душу сваю, гэта стала ўпікамі імне;
12 І зрабіў я зрэб’е адзецьцям сваім, і стаў прыказяй ім.
13 Гукаюць празь мяне седзячыя ў браме, і п’ючыя хмельныя напіткі пяюць празь мяне.
14 Але што да мяне, малітва мая да Цябе, СПАДАРУ, у пажаданым часе; Божа! у множасьці ласкі Свае адкажы імне ў праўдзе спасеньня Твайго.
15 Ратуй мяне ад балота, і хай ня ўгразну я; ратуй ад непрыяцеляў маіх і ад глыбокіх водаў;
16 Няхай не панясець мяне плынь вады ані глыб праглынець мяне, ані зачыне дол свае адтуліны над імною.
17 Адкажы імне, СПАДАРУ, бо добрая ласка Твая; подле множасьці міласэрдзя Свайго, абярніся да мяне;
18 Не хавай віду Свайго ад слугі Свайго, бо я ў немарасьці; пабарзьдзі адказаць імне;
19 Дабліжся да душы мае, адкупі яе; напярэк злосьнікам маім вывальні мяне.
20 Ты ведаеш упікі імне, сорам мой а ганьбу маю; перад Табою ўсі ўцісканьнікі мае.
21 Упікі зламілі сэрца мае, так што я ў безнадзеяньню; спадзяваўся спагадніка, і няма, — і пацяшыцеляў, але не знайшоў.
22 І далі ў ежы імне жоўць, і прагнаць смагу маю далі імне воцат піць.
23 Няхай стол іхны стане ім сецьцю, няхай супакойныя чэсьці будуць ім пасткаю.
24 Няхай вочы іхныя занявісьнеюць, каб яны не маглі бачыць, а сьцёгны іхныя хай кажначасна дрыжаць.
25 Вылі на іх абурэньне Свае, і няхай палаючы гнеў Твой асягне іх.
26 Няхай селішча іхнае спусьцее, у буданох іхных хай ня будзе жывучага;
27 Бо таго, каго Ты выцяў, яны перасьлядуюць і праз мукі раненых Табою яны павядаюць.
28 Дадай ім бяспраўе на бяспраўе іхнае, няхай яны ня ўвыйдуць у справядлівасьць Тваю.
29 Няхай яны будуць выцерты з кнігі жыцьця і із справядлівымі хай ня будуць запісаны.
30 Але я бедны й мучаюся; спасеньне Твае, Божа, хай падыйме мяне!
31 Я буду выхваляці імя Божае песьняю, буду ўзьвялічаць Яго падзякаю.
32 Валей гэта будзе СПАДАРУ, чымся вол, чымся цялё з рагамі а з раздвоенымі капытамі.
33 Абачаць гэта пакорныя і ўзьвяселяцца; вы, што шукаеце Бога, няхай сэрцы вашыя акрыяюць;
34 Бо СПАДАР чуе галечаў і вязьнямі сваімі ня грэбуе.
35 Няхай выхваляюць Яго нябёсы й зямля, моры й усе, што кратаецца ў іх.
36 Бо Бог спасае Сыён і адбудуе месты Юдзіны; і будуць жыці там, і спадзець ён ім;
37 Насеньню слугаў Ягоных спадзець ён, і тыя, што любяць імя Ягонае, будуць жыці ў ім.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псалтыр, 69 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.