Библия Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Псалтыр, 40 Псалтыр, 40 глава

1 Дырыґенту хору. Псальма Давідава.
2 Я надта спадзяваўся СПАДАРА. Ён сьхінуўся да мяне й пачуў галашэньне мае.
3 Ён вывеў мяне із згубнае ямы, з балотнае твані, і пастанавіў на скале ногі мае, умацаваў ступы мае.
4 Ён улажыў новую песьню ў вусны мае, хвалу Богу нашаму. Абача шмат хто, і будуць баяцца, і будуць спадзявацца на СПАДАРА.
5 Шчасьлівы муж, каторы замеў СПАДАРА за надзею сваю, каторы не зварачаецца да гордых і да тых, што йдуць за маною.
6 Шмат учыніў Ты, СПАДАРУ, Божа мой! чудосы Твае а думкі Твае праз нас. Няма раўні Табе. Буду павядаць і гукаць, яны чысьленшыя за палічэньне.
7 Аброку а дару Ты ня хочаш; вушы Ты адчыніў імне; усепаленьня а аброку за грэх Ты не вымагаеш.
8 Тады я сказаў: «Гля, іду; у зьвітку кніжным напісана празь мяне.
9 Чыніць волю Тваю, Божа, жаданьне мае, права Твае пасярод нутра майго».
10 Я абяшчаў радасныя навіны праз справядлівасьць у грамадзе вялікай, гля, я ня зьдзержаваў вуснаў сваіх; СПАДАРУ! Ты ведаеш.
11 Справядлівасьці Твае я не схаваў у сэрцу сваім, празь вернасьць Тваю а спасеньне Твае я гукаў, я не таіў ласкі Твае і праўды Твае ад грамады вялікае.
12 Ты, СПАДАРУ, ня суймі міласэрдзя Свайго ад мяне; ласка Твая а праўда Твая кажначасна крыюць мяне;
13 Бо аж бязь ліку ліха абступіла мяне; бяспраўі мае насьпелі мяне ажно я не магу бачыць; іх болей як валасоў на галаве маёй; і сарцэ мае пакінула мяне.
14 Зыч, СПАДАРУ, выбавіць мяне; СПАДАРУ! на помач імне пабарзьдзі.
15 Няхай разам будуць засаромлены а асарамочаны шукаючыя душы мае, каб зьнішчыць яе; няхай адступяць назад і будуць паганьбены жадаючыя ліха імне;
16 Няхай зжахнуцца ад сораму свайго, каторыя кажуць імне: «Ага, ага!»
17 Хай цешацца а вяселяцца ў Табе ўсі, што шукаюць Цябе; няхай тыя, што любяць спасеньне Твае, кажуць кажначасна: «Няхай узьвялічыцца СПАДАР!»
18 Я ж бедны а патрабуючы, але СПАДАР думае празь мяне. Ты помач мая і вывальненьне мае; Божа мой! не адвалакай.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псалтыр, 40 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.