Библия Надсан Пераклад Аляксандара Надсана

Псалтыр, 40 Псалтыр, 40 глава

1 Кіраўніку хору. Псалом Давіда.
2 Шчасьлівы той, хто думае пра беднага і ўбогага: у ліхі дзень Госпад выратуе яго.
3 Хай Госпад сьцеражэ яго і захавае яго пры жыцьці, хай дасьць яму шчасьце на зямлі і не аддасьць яго ў рукі ворагаў яго.
4 Хай Госпад дапаможа яму на пасьцелі пакутаў яго: усю пасьцель яго Ты зьмяніў у час хваробы яго.
5 Я сказаў: «Госпадзе, зьмілуйся нада мною, ацалі душу маю, бо я зграшыў перад Табою».
6 Ворагі мае казалі благое мне: «Калі ж ён памрэ і згіне імя яго?»
7 І калі хто прыходзіў пабачыць, гаварыў пустое, сэрца яго зьбірала беззаконьні сабе; выходзіў вонкі і гаварыў тое самае.
8 Супраць мяне шапталі ўсе ворагі мае, надумвалі злое супраць мяне,
9 злачыннае слова склалі на мяне: «Мусіць той, хто сьпіць, ужо больш ня ўстане?»
10 І нават чалавек, з якім я быў у міры, на якога я спадзяваўся, які еў хлеб мой, — і той падняў пяту сваю на мяне.
11 Але Ты, Госпадзе, зьмілуйся нада мною і ўздымі мяне, і я адплачу ім.
12 Па тым пазнаў я, што Ты ўпадабаў мяне, што вораг мой ня будзе пацяшацца з мяне.
13 А мяне за маю незласьлівасьць Ты падтрымаў і ўмацаваў перад Табою давеку.
14 Блаславёны Госпад Бог Ізраіля адвеку і назаўсёды! Хай так станецца, хай так станецца!
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псалтыр, 40 глава. Пераклад Аляксандара Надсана

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.