Библия Надсан Пераклад Аляксандара Надсана

Псалтыр, 61 Псалтыр, 61 глава

1 Кіраўніку хору Ідыфума. Псалом Давіда.
2 Ці ж ня Богу скарыцца душа мая? Бо ад Яго збаўленьне маё:
3 бо Ён Бог мой і Збаўца мой, заступнік мой, і я больш не пахіснуся.
4 Як доўга будзеце налягáць на чалавека? Вы ўсе валіце яго, быццам пахілую сьцяну або расхістаны плот.
5 Яны яшчэ задумалі пазбавіць мяне годнасьці маёй, бегалі прагныя, вуснамі сваімі бласлаўлялі, а ў сэрцы сваім пракліналі.
6 Ты ж, душа мая, Богу скарыся, бо на Яго спадзяваньне маё,
7 бо Ён Бог мой і Збаўца мой, заступнік мой, і я не зварухнуся.
8 У Богу ратунак мой і слава мая: Ён Бог, які мне дапамагае, і надзея мая на Бога.
9 Спадзявайцеся на Яго, уся грамада людзей! Вылівайце сэрцы вашыя перад Ім, бо Бог — наш памочнік.
10 А сыны людзкія марныя, сыны людзкія хлусяць, каб на вазе ашукаць, усе яны аднолькавыя ў марнасьці сваёй.
11 Не спадзявайцеся на няправеднасьць і ня майце ахвоты да рабункаў; калі багацьце прыцякае, не прывязвайце сэрца да яго.
12 Бог сказаў адзін раз, дзьве гэтыя рэчы я чуў: што сіла ў Бога
13 і Твая, Госпадзе, міласьць, бо Ты аддаеш кожнаму паводле ўчынкаў яго.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псалтыр, 61 глава. Пераклад Аляксандара Надсана

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.