1 Кіроўцу хору. Цераз Ідыфума. Псалом Давіда.
2 Ці не Бога паслухаецца душа мая?
Бо ад Яго ратаванне Мае.
3 Бо Ён Бог мой, Ратаўнік мой і Заступнік мой,
Не пахіснуся ніколі.
4 Даколі на чалавека налягаяце?
Давіце яго як сцяна нахіліўшаяся, ці — плот паваліўшыйся.
5 Зганьбаваць пажадалі гонар мой, велмі спяшаліся,
Дабраславячы вуснамі, праклінаючы сэрцам.
6 Толькі Бога паслухаецца душа мая,
І ад Яго цярпенне мае.
7 Бо Ён Бог мой, Ратаўнік і Заступнік,
Не адыду ад Яго.
8 У Бога ратаванне мае і слава мая,
Бог дапамога мне, і спадзяванне мае на Яго.
9 Спадзявайцеся на Бога людзі па ўсё зямлі,
Пралівайце перад Ім вашыя сэрцы, бо Памочнік нам.
10 Але ж мітуслівыя сыны чалавечыя і хлуслівыя сыны чалавечыя,
І лягчэй за пустэчу на вагах разам усе.
11 Не спадзявайцеся на няпраўду, і крадзенага не жадайце.
Да багацця не прыкладайце сэрца свайго.
12 Аднойчы казаў Бог дзве рэчы, і гэта пачуў я,
Што дзяржава ў Госпада Бога,
13 І што Бог міласэрны,
І кожнаму Ты аддасі па справах ягоных.