1 Псалом Давіда. Павучэнне.
Шчаслівыя, каму дараваныя беззаконні,
І чыі пакрыты грахі.
2 Шчаслівы чалавек, каму Бог не ўзгадае грахоў,
І вусны якога не маняць.
3 Косці мае адрахлелі, кал неі казаў,
Бо стагнаў я ўвесь дзень.
4 Бо ноч і дзень на мне рука Твая,
Зрабіўся пакутнікам як ад цярна.
5 Але віну сваю зведаў я, і грэх не схаваў свой,
Прымі, Божа, споведзь маю, даруй бясчэснасць сэрца майго!
6 Таму моліцца ўсякі святы Табе Ў час дабраспрыяльны.
І воды патопу не агорнуць яго.
7 Ты прытулак мой ад агарнуўшага мяне смутку майго,
Радасць мая, збаві ад атанаючых мяне.
8 «Настаўлю цябе і накірую цябе на шляху гэтым,
Вочы Мае да цябе ўвесь час.
9 Не рабіцеся як конь і асёл, што не маюць розуму,
Чыі сківіцы вудзіламі прыцягнеш, калі яны не ідуць да цябе».
10 Мноства пакут грэшнаму,
А спадзяючыхся на Бога аточыць Яго дабрыня.
11 Вясяліцеся пра Бога і радуйцеся правядныя,
І хваліцеся ўсе правыя сэрцам.