1 Псалом Давіда, калі ён быў у пустэльні Іюдэйскай.
2 Божа, Божа мой, Цябе я шукаю ад раніцы, бо прагне Цябе душа мая,
І імкнецца да Цябе плоць мая ў зямлі пустой, і непраходнай, і бязводнай.
3 З’явіўся ў святыні Тваёй,
Каб бачыць славу Тваю і моц Тваю.
4 Міласэрнасць Твая лепш за цякучае жыццё,
Вуснамі маімі ўсхвалю Цябе.
5 Так дабраслаўлю Цябе ў жыцці маім,
У імя Твае ўздыму рукі свае.
6 Быццам тукам і алеем насыцілася душа мая,
І голасам радасным усхваляць Цябе вусны мае.
7 Калі ўзгадаю Цябе на лежаку маім,
І ноччу разважаў пра Цябе.
8 Бо быў Памагаты мне,
У цені крылаў Тваіх парадуюся.
9 Прынікла да Цябе душа мая,
Прыяла мяне рука Твая.
10 А хто шукалі бязвінную душу маю,
Яны пойдуць у самае пекла зямлі.
11 Адданыя будуць мячу,
Здабычай шакалаў зробяцца.
12 Цар жа павяселіцца пра Бога, і пахваліцца ўсякі, хто прысягае Яму,
Бо загародзяцца вусны, што кажуць няпраўду.