Библия Астапчык Пераклад Міхаіла Астапчыка

Псалцір, 151 Псалцір, 151 глава

1 Гэты псалом напісаны Давідам асобна,
Па-за колькасцю ста пяцідзесяці псалмаў,
Калі ён біўся з Галіафам.


Самы малы быў сярод братоў маіх,
Самы малады ў доме бацькі майго, пасвіў ягнят бацькі майго.
2 Рукі мае зрабілі арган,
Пальцы мае зрабілі псалцір.
3 Хто ўзвесціў Богу майму?
Сам Бог, Сам пачуў.
4 Сам паслаў Анёла Свайго і прыняў мяне ад авечага статку бацькі майго.
І памазаў мяне алеем памазання Свайго.
5 Браты мае прыгожыя і вялікія,
Але не дабраспрыяў да іх Божа.
6 Пайшоў насустрач іншапляменніку,
І ён пракляў мяне імёнамі балванаў сваіх.
7 Я ж узяў меч і абезгаловіў яго,
І зняў пагарду ад сыноў Ізраіля.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псалцір, 151 глава. Пераклад Міхаіла Астапчыка

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Міхаіл Астапчык.
© 2005−2015



2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.