1 Кіроўцу хору. На духавых прыладах. Псалом Давіда.
2 Словы мае пачуй Божа,
Пачуй заклік мой да Цябе.
3 Паслухай голас малення майго, Цару мой і Божа мой,
Бо да Цябе я малюся, Божа.
4 Зранку пачуй голас мой,
Зранку стаю прад Табою — угледзі мяне!
5 Не заўгодны Табе бяззаконнік,
Не аселіцца ашуканец каля Цябе.
6 Прагоніш з вачэй Сваіх усіх ліхадзеяў.
Ненавідзіш Ты робячых благое.
7 Панішчыш усіх, хто гаворыць няпраўду.
Пагрэбуе Бог крыважэрнымі.
8 Я ж па міласнасці Тваёй увайду ў дом Твой,
Храму святому твайму пакланюся ў страсе Тваім.
9 Божа кіруй мяне праўдай Тваёю,
Шляхам Тваім накіруй мяне дзеля вораг маіх.
10 Бо на вуснах іх праўды няма, сэрцам сваім мітуслівыя,
Вуснамі салодка кажуць, але горла іх — гроб адчынены.
11 Божа, аддай ім: хай загінуць ад намераў сваіх,
З-за шмат бяззаконняў адрыні іх ад Сябе, бо прагнявілі Цябе.
12 Да ўзвяселяцца ўсе, хто спадзяецца на Бога, і ўзрадуюцца ўвек,
І будзеш жыць з імі, і будуць хваліцца Табою ўсе, хто любіць Цябе.
13 Ты дабраславішы правяднага, Божа,
Дабраспрыяння шчытом ўзвенчышы нас.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псалцір, 5 глава. Пераклад Міхаіла Астапчыка

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Міхаіл Астапчык.
© 2005−2015

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.