Библия Астапчык Пераклад Міхаіла Астапчыка

Псалцір, 98 Псалцір, 98 глава

1 Псалом Давіда.

Бог уцарыўся, да трапечуць людзі,
Да пахіснецца зямля перад Сядаючым на Херувімах.
2 Вялікі Бог у Сіёне
І вялікі над усімі чалавекамі.
3 Да славяць вялікае імя Твае.
Бо святое і грознае яно.
4 І гонар царскі праўду любіць, Ты прыгатаваў суд і справядлівасць,
Праўду ў Якаве сатварыў Ты.
5 Узнясіце Ўладара Бога нашага,
І пакланіцеся падножжу нагі Яго, бо святое.
6 Майсей і Аарон — святары Ягоныя, і Самуіл з заклікаючымі імя Ягонае,
Што клічуць Бога, і Ён чуе Іх.
7 Са слупа хмарнага прамаўляў да іх,
І захавалі адчыненні Яго і запаветы Яго, што даў ім.
8 Божа, Божа наш, Ты пачуў іх,
Божа, Ты міласэрны быў да іх і аддаў па справам іх.
9 Узнясіце Бога нашага і пакланіцеся святой гары Яго,
Бо Святы Ўладар Бог наш.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псалцір, 98 глава. Пераклад Міхаіла Астапчыка

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Міхаіл Астапчык.
© 2005−2015

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.