Библия Астапчык Пераклад Міхаіла Астапчыка

Псалцір, 67 Псалцір, 67 глава

1 Кіроўцу хору. Псалом Давіда. Песня.
2 Да ўздымецца Бог і пазнікаюць ворагі Яго,
І хай паўцякаюць ад твару Яго, хто ненавідзіць Яго.
3 Як знікае дым, так пазнікаюць,
Як топіцца воск, так загінуць грэшныя ад твару Божага.
4 А правядныя ўзвясяляцца і ўзрадуюцца перад Богам,
Да нацешацца вясялосцю.
5 Заспявайце Богу, заспявайце імю Ягонаму,
Пакладзіце шлях да заходу ідучаму, Госпад імя Яго, і радуйцеся перад Ім.
6 Да змятуца ад твару Яго, Айца сіротаў і Суддзі ўдавіц,
Бог на месцы Святым Сваім.
7 Бог засяляе аднадумцаў Сваіх у дом Свой святы,
Вызваляе пакутнікаў ад кайданоў, і з — пекла калісьці Сваіх супраціўцаў.
8 Божа, калі Ты прыходзіў да людзей Тваіх,
Калі прайходзіў Ты па пустэльні,
9 Зямля траслася, і неба працякло ад твару Бога Сінайскага,
Ад твару Бога Ізраілева.
10 Дождж дабрадатны падаваў набытку Свайму,
Калі ён знемагаў, мацаваў Ты яго.
11 Жыхары Твае жывуць там,
Удзяляў па міласэрнасці Тваёй бедным, Божа.
12 Бог падасць слова
Дабравяшчаючым сілай вялікай.
13 Цар сілаў палюблёнага Свайго
Прыгажосцю дома паспрыяе здабытку.
14 Калі супакоіцеся у межах гэтых,
Будзеце як голуб з пасярэбранымі крыламі і паміжкрыллем залатым.
15 Калі паставіць цароў на зямлі гэтай,
Будзеце чыстыя, як снег на гары Сэлмон.
16 Гара Божыя, гара пладавітая,
Гара вільготная, гара пладавітая.
17 Навошта зайздросціце, горы, гары умасленай!?
Гары, на якой дабраспрыяў жыць Бог, дабраспрыяў жыць вечна.
18 Калясніц Божых процьма процьмаў, тысячы тысяч радуючыхся.
Бог сярод іх у Сінаі святым.
19 Падняўся на вышыню, запалоніў палон, прыняў дары чалавечыя,
І нават ў непакорных заселіцца.
20 Дабраслаўны Ўладар Бог! Дабраслаўны Бог на кожны дзень!
Спрыяе да нас Бог ратавання нашага.
21 Бог наш, Бог, што ратуе,
І ў Госпада брамы смерці.
22 Бог пакрышыць галовы ворагаў Сваіх,
Што награшылі вышэй валасоў на галаве.
23 Кажа Бог: «Ад Васана звярну,
Звярну ад марскіх глыбінь.
24 Змакрэе нага Твая і язык сабакаў Тваіх
Ў крыві ворагаў Тваіх».
25 Назіралі шэсце Твае, Божа,
Шэсце Бога майго Цара, што ў Святыні.
26 Наперадзе шлі начальнікі спевакоў,
Пасярод дзеваў-тымпаніц.
27 У цэрквах дабраслаўце Бога,
Вы, нашчадкі Ізраіля.
28 Там Вяніямін малададзейшы ў здзіўленні, князі Юдавы уладары іх,
Князі Завулонавы, князі Нефаліімавы.
29 Запаведай, Божа, сілай Тваёй,
Умацуй, Божа, гэта, што зрабіў для нас.
30 Да храма Твайго прынясуць
Табе цары дары свае.
31 Забарані звярам трысняговым, гуртам юнцоў і юніц чалавечым,
Што захінаюць выпрабаваныя срэбрам, і разгані плямёны ваяўнічыя.
32 Прыйдуць ад Егіпта малітоўнікі,
Эфіёпія ўздыме да Бога руцэ свае.
33 Царства зямныя, Богу спявайце.
Успявайце Госпаду Богу.
34 Узышоўшаму на неба нябёсаў на ўсходу,
Ён падасць моцны голас Свой.
35 Тварыце славу Богу нашаму,
На Ізраілю веліч Яго, і сіла Яго на хмарах.
36 Дзіўны Бог у святых Сваіх, Бог Ізраіляў.
Ён дасць сілу Сваю і дзяржаву людзям Сваім, дабраславены Бог.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псалцір, 67 глава. Пераклад Міхаіла Астапчыка

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Міхаіл Астапчык.
© 2005−2015

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.