Библия Астапчык Пераклад Міхаіла Астапчыка

Псалцір, 105 Псалцір, 105 глава

1 Алелюйя.

Праслаўце Бога, бо Добры,
Вечна міласэрнасць Ягоная.
2 Хто выкажа усю магутнасць Ягоную?
І хто зможа ўзгаласіць усю славу Яго?
3 Шчаслівы, хто захаваў закон
І творыць праўду на кожны час.
4 Узгадай нас, Божа, дабраспрыяннем да людзей Тваіх,
Наведай нас ратаваннем Тваім.
5 Каб убачыць у даброце выбраных Тваіх,
Вясяліцца вясялосцю народа Твайго, хваліцца разам з набыткам Тваім.
6 Саграшылі з бацькамі нашымі,
Учынялі бяззаконне, рабілі няпраўду.
7 Продкі нашы ў Егіпце не зразумелі цудаў Тваіх,
Не ўзгадалі мноства міласэрнасці Тваёй і наракалі, калі вайшлі ў Чырвонае мора.
8 І ратаваў іх імя Свайго дзеля,
Каб убачылі моц Тваю.
9 І загадаў Чырвонаму мору, і яно высахла,
І павёў іх па бездані як па сушы.
10 І ратаваў іх ад рук нянавіснікаў,
І збавіў ад рук ворагаў.
11 Пакрыла вада супастатаў іх,
Ніводнага не засталося.
12 І паверылі ў словы Яго,
І заспявалі славу Яму.
13 Але хутка забылі пра справы Яго
І не захавалі запавету Яго.
14 І дадаліся да жаданняў сваіх у пустэльні,
І спакушалі Бога сярод бязводдзя.
15 І даў ім па прашэнням іх,
Паслаў насычэнне душам іхнім.
16 І прагнявілі Маісея
І Аарона, святога Божага.
17 Расчынілася зямля і пажэрла Дафана,
І паглынула Авіронавых людзей.
18 І ўзгарэлася полымя ў стане іх,
І папаліла полымя ўсіх няверных.
19 І зрабілі залатое цяля ў Харыву,
І пакланіліся балвану.
20 І змянілі славу Божыю
На выяву быка, што траву жарэ.
21 І забылі Бога ратаваўшага іх,
Што вялікія справы сатварыў у Егіпце,
22 Цудоўнае ў зямлі Хамавай
І страшэннае на моры Чырвоным.
23 І захацеў бы панішчыць іх, каб не Маісей, выбраны Ягоны,
Што стаў у журбоце прад Ім, каб адвесці лютасць Яго, да не знішчыць іх.
24 І пагардзілі зямлёй жаданай,
І не мелі веры словам Ягоным.
25 І наракалі ў сялібах сваіх,
Не пачулі голаса Божыя.
26 І ўзняў руку Сваю на іх,
Каб пакараць іх у пустэльні.
27 І знішчыць род іхні,
І рассеяць іх па народах.
28 І дачыніліся да Вээльфягора,
І рабілі ахвяры да нежывах.
29 І раздражнялі Яго сваімі спачынамі,
І пачаўся падзеж сярод іх.
30 Но з’явіўся Фінэс і задобрыў,
І спыніў мор.
31 Залічылася гэта яму ў правяднасць
Ад роду і да роду і да века.
32 І прагнявілі Яго пры водах, дзе быў мяцеж,
І Маісей пацярпеў з-за іх.
33 Бо засмуцілі ягоны дух І паграшыў заняхайваннем вуснаў сваіх.
34 Не вынішчылі паганых,
Як загадаў Госпад ім,
35 І змяшаліся з імі,
І дачыніліся да спраў іхніх.
36 І паслужылі балванам іх,
І трапілі ў спакусу.
37 І пралілі кроў непавінную, кроў сыноў і дачок сваіх,
Што прынеслі ў ахвяру балванам ханаанскім, і знішчана была зямля крывёю гэтай.
38 І апаганіліся справамі сваімі,
І да блудадзеяння дачыніліся.
39 І ўгнявіўся лютасцю Бог на людзей Сваіх,
Пагрэбаваў набыткам Сваім,
40 Аддаў іх у рукі ворагаў іх,
І завалодалі імі нянавіснікі іхнія.
41 Прыгняталі іх ворагі,
І пакарылі іх пад рукі свае.
42 Шмат разоў ратаваў іх, яны ж засмучалі Яго сваёю ўпартасцю,
І не жадалі пакінуць бяззаконні свае.
43 Бачыў Бог, калі бедавалі яны,
І чуў маленні іх.
44 І ўзгадаў запавет Свой,
І пашкадаваў па шматміласэрнасці Сваёй.
45 Шчодрасць падаў ім
Ад усіх прыгнятальнікаў іх.
46 Ратуй нас, Божа, Божа наш!
І збяры нас ад народаў праславіць імя Твае святое, хваліцца Тваёю пахвалой.
47 Дабраславены Божа Бог Ізраіляў ад веку і да веку!
І да кажуць усе людзі: так, так.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псалцір, 105 глава. Пераклад Міхаіла Астапчыка

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Міхаіл Астапчык.
© 2005−2015

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.