1 Псалом Давіда.
Да Цябе, Божа, узняў душу сваю,
2 Божа мой, на Цябе спадзяюся,
Да не пасарамлюся ў векі, да не пасмяюцца з мяне ворагі мае.
3 Бо ўсе, хто спадзяецца на Цябе, не пасаромяцца,
А пасаромяцца тыя, хто робіць бяззаконне марнае.
4 Шляхі Твае, Божа, кажы мне
І накірункі Твае пакажы мне.
5 Накіруй мяне на праўду Тваю, і навучы мяне, Божа,
Бо Ты — Бог Збавіцель мой, на Цябе спадзяюся ўвесь час.
6 Узгадай шчодрасць Сваю
І міласціну Тваю, што спрадвеку.
7 Грахі юнацтва майго і недасведчанасць маю не ўзгадай,
Узгадай мяне па міласэрнасці Тваёй дзеля дабрыні Тваёй, Божа.
8 Бог міласэрны і правы,
Таму накіруе саграшаючых на шлях.
9 Сціплых наставіць у праўдзе,
Навучыць незласлівых шляхам Сваім.
10 Усе шляхі Божыя — дабро і праўда
Для ўсіх, шукаючых запаветаў Яго і адчыненняў Яго.
11 Дзеля імя Твайго, Божа, ачысці грэх мой,
Бо вялікі ён.
12 Чалавеку, які Бога баіцца,
Таму Ён пакажа, якім шляхам пайсці.
13 Жыццё такога сярод дабра ўвядзецца,
І род яго атрымае ўсю зямлю.
14 Бог — багабаязных моц,
І Свой запавет дасць ім.
15 Вочы мае заўсёды да Бога,
І Ён збавіць ад сетак ногі мае.
16 Угледзі мяне і пашкадуй мяне,
Бо я самотны і бедны.
17 Скруха сэрца майго пабольшылася,
Ад бядотаў збаві мяне.
18 Бач пакорлівасць маю і бярэмя мае цяжкае,
І пакінь усе грахі мае.
19 Бач, як ворагі мае памножыліся,
І як яны не справядліва мяне нянавідзяць.
20 Захавай душу маю і збаві мяне,
Да не пасарамлюся, спадзяючыся на Цябе.
21 Нязласлівыя і справядлівыя прыляпіліся да мяне,
Бо маю спадзяванне на Цябе.
22 Пазбаві, Божа, Ізраіль ад усіх бядотаў яго.