Библия Бокун Пераклад Антонія Бокуна

Псальмы, 24 Псальмы, 24 глава

1 Псальм Давіда. ГОСПАДАВА зямля і тое, што напаўняе яе, сусьвет і ўсё, што жыве ў ім.
2 Бо Ён на моры заснаваў яго, і на рэках угрунтаваў яго.
3 Хто ўзыйдзе на гару ГОСПАДА, і хто стане на месцы Ягоным сьвятым?
4 Той, у каго рукі бязьвінныя і сэрца чыстае, хто душы сваёй да марноты не схіляе і не прысягае крывадушна,
5 той атрымае дабраслаўленьне ад ГОСПАДА і праведнасьць ад Бога збаўленьня свайго.
6 Гэта пакаленьне тых, якія шукаюць Яго, якія шукаюць аблічча Твайго, [Бог] Якуба! (Сэлях)
7 Узьніміце, брамы, вярхі вашыя! Узьніміцеся, дзьверы адвечныя, каб увайшоў Валадар славы!
8 Хто-ж ёсьць Валадар славы? ГОСПАД моцны і магутны, ГОСПАД магутны ў бітве.
9 Узьніміце, брамы, вярхі вашыя! Узьніміцеся, дзьверы адвечныя, каб увайшоў Валадар славы!
10 Хто ж ёсьць Валадар славы? ГОСПАД Магуцьцяў — Ён ёсьць Валадар славы! (Сэлях)
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псальмы, 24 глава. Пераклад Антонія Бокуна

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2017, 2023

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.