Библия Бокун Пераклад Антонія Бокуна

Псальмы, 7 Псальмы, 7 глава

1 Лямант Давіда, які засьпяваў ён ГОСПАДУ з прычыны Куша, сына Бэн’яміна.
2 ГОСПАДЗЕ, Божа мой! У Табе маю надзею! Збаў мяне ад усіх перасьледвальнікаў маіх і вызваль мяне,
3 каб ня ўзяў, быццам леў, душы маёй і не разарваў мяне, калі няма каму ратаваць!
4 ГОСПАДЗЕ, Божа мой! Калі я ўчыніў гэткае, калі ёсьць беззаконьне ў руках маіх,
5 калі зло я зрабіў таму, хто жыў са мной мірна, і не ратаваў таго, хто ўціскаў мяне без прычыны,
6 тады няхай перасьледуе вораг душу маю і дагоніць, няхай утопча ў зямлю жыцьцё маё і славу маю кіне ў пыл! (Сэлях)
7 Паўстань, ГОСПАДЗЕ, у гневе Тваім! Узьніміся супраць лютасьці тых, якія ўціскаюць мяне! Збудзіся, Божа мой, на суд, які Ты прызначыў!
8 І зьбярэцца сход народаў вакол Цябе, і Ты зьвернешся да іх з вышыні.
9 ГОСПАДЗЕ, асудзі народы. Судзі мяне, ГОСПАДЗЕ, паводле праведнасьці маёй і паводле беззаганнасьці маёй, што ёсьць у-ва мне!
10 Няхай счэзьне ліхота бязбожнікаў, але ўмацуй праведнага Ты, Які выспрабоўваеш сэрцы і ныркі, Божа Праведны!
11 Шчыт мой у Бога, Які збаўляе шчырых сэрцам,
12 у Бога, Які судзіць праведнага, і ў Бога, Які гневаецца штодзень [на бязбожніка].
13 Калі той не навернецца, Ён вострыць меч Свой, нацягнуў лук Свой і падрыхтаваў,
14 і паклаў на яго прылады сьмерці, стрэлы Свае Ён робіць распаленымі.
15 Вось, [бязбожнік] зачаў злачынства, і цяжарны ліхоцьцем, і народзіць хлусьню.
16 Яму капаў ён і выкапаў, і сам уваліцца ў дол, які зрабіў.
17 Ліхоцьце зьвернецца на галаву ягоную, і на цемя ягонае зыйдзе няправасьць ягоная.
18 Буду славіць ГОСПАДА паводле праведнасьці Ягонай і выслаўляць імя ГОСПАДА Найвышэйшага.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псальмы, 7 глава. Пераклад Антонія Бокуна

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2017, 2023

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.