Библия Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

Псальмы, 7 Псальмы, 7 глава

1 Лямант Давіда, што ён пяяў Ягове з прычыны слоў Куша, Бэніяміцяніна.
2 Ягова, Божа мой! у Цябе я шукаю прытулак! Выратуй мяне ад усіх маіх перасьледавацеляў і вызвалі мяне,
3 каб ня схапіў як леў душу́ маю, разрываючы яе, калі не́каму ратаваць!
4 Ягова, Божа мой! калі я ўчыніў гэткае, калі бяззаконьне да рук маіх прыляпілася,
5 і адплаціў ліхім таму, хто жыў са мною ў міры альбо абрабаваў таго, хто ўціскаў мяне бяз дай прычыны,
6 дык хай перасьледуе вораг душу́ маю і схопіць яе, і хай утопча ў зямлю жыцьцё маё, і чэсьць маю хай зьмяшае з пылам. (Зэля).
7 Паўстань, Ягова, у гневе Тваім! Узьніміся супраць лютасьці перасьледавацеляў маіх! Збудзіся дзеля мяне на суд, які Ты прызначыў!
8 Няхай зьбяруцца народы вакол Цябе, і ўзьнясіся над імі ізноў на вышыню.
9 Ягова судзіць народы. Судзі ж мяне, Ягова, паводля справядлівасьці маёй і паводля маёй нявіннасьці, якая ёсьць ува мне!
10 Хай спыніцца злосьць бязбожных! а праведніка ўмацуй! Ты, Божа справядлівы, ёсьць Выпрабавальнік сэрцаў і нутра.
11 Шчыт мой трымае Бог, Які ратуе шчырых сэрцам.
12 Бог ёсьць Судзьдзя справядлівы, і Бог, Які кожны дзень спаганяе сурова.
13 Калі ня наварача́юцца, Ён вострыць Свой меч. Ён нацягвае Свой лук і трымае напагатове.
14 І прыгатаваў яму́ прылады сьмерці. Стрэлы Ягоныя Ён робіць агністымі.
15 Ён (бязбожнік) зацяжарыў ліхім і носіць у чэраве зло і народзіць ілжу.
16 Ён капаў і выкапаў яму, але сам уваліўся ў яму, якую ён выкапаў.
17 Ліха, якое ён надумаў, упадзе яму на галаву, і гвалтоўнасьць ягоная ўпадзе яму на патыліцу.
18 Дзякую Ягове за Ягоную справядлівасьць, і пяю хвалу Імені Яговы, Найвышэйшага.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псальмы, 7 глава. Пераклад Сабілы і Малахава

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.