Библия Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

Псальмы, 107 Псальмы, 107 глава

1 Дзякуйце Ягове, бо (Ён ёсьць) Добры, бо Міласэрнасьць Ягоная трывае на ве́кі.
2 Хай так скажуць збаўленыя Яговы, якіх Ён збавіў з рукі ворага,
3 і якіх Ён сабраў зь земляў, ад усходу і ад захаду, ад поўначы і ад мора.
4 Яны блукалі ў пустэльні па бяздарожжу; (І) ня знайшлі места для жыцьця;
5 яны цярпелі голад і смагу; душа іхная ў іх зьнямагла́ся;
6 дык яны загукалі да Яговы ў тузе сваёй, (і) Ён вызваліў іх зь бедаў іхных,
7 і павёў іх простым шляхам, каб яны прыйшлі ў места жытла (свайго):
8 хай яны вызнаюць удзячнасьць Ягове за Ягоную Міласэрнасьць і за Ягоныя Цудадзеі сынам чалавечым,
9 бо Ён насычае душу спрагнёную і напаўняе дабром душу галодную.
10 Яны сядзелі ў цемры і ў цяню сьмерці, скаваныя бядою і жалезам,
11 бо яны бунтавалі супраць Слоў Бога і зьняважалі Раду Найвышэйшага,
12 так што Ён упакорыў іхнае сэрца бядою, яны спаткнуліся, і ня было ім памочніка;
13 яны крычэлі да Яговы ў тузе сваёй, (і) Ён выратаваў іх зь бедаў іхных;
14 Ён вывеў іх зь цемры і ценю сьмерці і парваў кайданы іхныя:
15 хай яны вызнаюць удзячнасьць Ягове за Міласэрнасьць Ягоную і Ягоныя Цудадзеі сынам чалавечым,
16 бо Ён паламаў брамы медныя і скрышыў засаўкі жалезныя.
17 Няразумныя, яны цярпелі плягі на шляху свайго бяззаконьня і за нясправядлівасьці свае;
18 душа іхная грэбавала ўсякай ежай, і яны падыйшлі да брамаў сьмерці,
19 яны крычэлі да Яговы ў тузе сваёй, (і) Ён выратаваў іх зь бедаў іхных;
20 Ён пасылаў Сваё Слова і лячыў іх, і Ён вырваў іх з магілаў іхных:
21 хай яны вызнаюць удзячнасьць Ягове за Міласэрнасьць Ягоную і Ягоныя Цудадзеі сынам чалавечым,
22 хай апавяшчаюць Справы Ягоныя з урачыстасьцю.
23 Тыя, што пусьціліся на караблях у мора, на вялікіх водах вялі работу,
24 яны бачылі Ўчынкі Яговы і Ягоныя Цудадзеі ў глыбінях,
25 як Ён сказаў, дык узьняў штормавы вецер, які высака ўзьняў ягоныя (мора) хвалі;
26 і яны ўзьнімаліся то да неба, то ападалі ў глыбíні; (і) душа іхная растае́ ў горы;
27 яны хістаюцца і спатыкаюцца, як п’яны, і ўся іхная мудрасьць становіцца ў нішто;
28 і яны загукалі да Яговы ў бядзе сваёй, (і) Ён вывеў іх зь іхных бедаў;
29 Ён ператварыў буру ў цішыню, так што іхныя (прыгнятальнікаў) хвалі ўлягліся;
30 і яны ўзрадаваліся, што хвалі суцішыліся, і Ён прывёў іх да жаданае прыстані:
31 хай яны вызнаюць удзячнасьць Ягове за Міласэрнасьць Ягоную і Ягоныя Цудадзеі сынам чалавечым,
32 і няхай яны ўзвышаюць Яго ў сходзе народу, і на пасяджэньні старэйшынаў хай славяць Яго.
33 Ён ператварае рэкі ў пустэльню і крыніцы водаў у смагнучую зямлю,
34 пладавітую зямлю ў саланчак за бязбожнасьць тых, хто на ёй жыве.
35 Ён пераварачае пустэльню ў возера, а сухую зямлю — ў крыніцу вады,
36 і Ён пасяляе там галадаючых, і яны засноўваюць места для жытла.
37 І яны засяваюць палеткі, садзяць вінаграднікі, і тыя даюць ім багатыя плады;
38 і Ён багаслаўляе іх, і яны вельмі множацца, і статак жывёлы іхнай ня памяншаецца.
39 І зноў яны становяцца малаколькаснымі і прыгнечанымі ад прыгнёту, няшчасьця і пакуты.
40 Ён вылівае зьнявагу на (іхных) князёў і пакідае іх блукаць у пустэльні па бяздарожжу;
41 Ён падыймае ўбогага зь бяды і памнажае плямёны (іхныя), як авечкі.
42 Справядлівыя бачаць гэта і радуюцца, а ўсякае бяззаконьне закрывае свой рот.
43 Хто мудры хай гэта заўважыць, і хай яны ўважліва зважаюць на літасьці Яговы.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псальмы, 107 глава. Пераклад Сабілы і Малахава

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.