Библия Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

Псальмы, 65 Псальмы, 65 глава

1 Кіраўніку хору. Псальм Давідавы. Песьня.
2 Табе, Божа, ціхая хвала на Сыёне, і Табе будзе дадзена абяцаньне.
3 Той, Хто чуе малітву! Да Цябе прыйдзе ўсякае цела.
4 Бяспраўныя ўчынкі адолелі мяне. Нашыя праступкі...Ты ёсьць Той, Хто выбачае іх.
5 Шчасьлівы той, каго Ты выбіраеш і набліжаеш, ён будзе жыць у дварах Тваіх. Мы насыцімся дабром Дому Твайго, сьвятасьцю Сьвятыні Тваёй.
6 Па справядлівасьці Ты адкажаш нам чынам вартым багавейнасьці, Бог нашага выратаваньня, надзея ўсіх канцоў зямлі і далёкага мора,
7 Ты, што горы мацуеш сілаю Сваёю, падпяра́заны магу́тнасьцяй,
8 Ты, што таймуеш шум мораў, шум іхных хваляў і бунт народаў.
9 Жыхары канцоў (зямлі) будуць баяцца Знакаў Тваіх, Ты пабуджаеш край раніцы і вечара ўрачыста радавацца.
10 Ты наве́дваеш зямлю і навадняеш яе; шчодра яе ўзбагачаеш: Паток Бога поўны вады. Ты гатуеш яе збожжа, бо так Ты яе ўладкаваў.
11 Ты поіш яе барозны, раўняеш камлыгі ейныя. Ты пу́льхніш яе дажджавымі кроплямі, багаслаўляеш расьліннасьць ейную.
12 Ты карануеш год Дабрынёю Тваёю, сьцежкі Твае цурча́ць ту́кам.
13 Струме́няць лугі пустэльні, і ўзгоркі падпяра́зуюцца ўрачыстай радасьцю.
14 Лугі апранаюцца ў статкі, і даліны пакрываюцца збажыною. Яны гукаюць; яны пяюць.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псальмы, 65 глава. Пераклад Сабілы і Малахава

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.