Библия Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

Псальмы, 38 Псальмы, 38 глава

1 Псальм Давідавы на напамінак.
2 Ягова, ня ўшчувай мяне ў гневе Тваім, і ня кара́й мяне ў ярасьці Тваёй,
3 бо стрэлы Твае працялі мяне, і Рука Твая ляжыць на мне.
4 Няма цэлага мейсца на целе маім праз гнеў Твой; няма міру касьцям маім праз грэх мой,
5 бо правіннасьці мае ўзьняліся вышэй галавы маёй; як вялікі цяжар яны гнятуць мяне.
6 Сьмярдзяць, гнояцца раны мае праз няразумнасьць маю.
7 Згорблены я і вельмі панураны, увесь дзень хаджу я жалобны;
8 бо гараць сьцёгны мае, няма здаровага мейсца на целе маім.
9 Я зьнясілены і моцна разьбіты. Я раву ад стогну сэрца майго.
10 Мой Госпад, перад Табою ўсё маё жаданьне, ды ўздыханьне маё перад Табой ня ўкрыта.
11 Сэрца маё трымціць. Сіла мая пакінула мяне, сьвятло вачэй маіх, таксама і яго няма ў мяне.
12 Любімыя мае і блізкія мае стаяць воддаль ад пакутаў маіх, і родныя мае стаяць воддаль.
13 І тыя, што шукаюць душу́ маю, кладуць петлі. І тыя, што шукаюць майго няшчасьця, гавораць пра пагібель і цэлы дзень намышляюць ілжу.
14 А я быццам глухі, ня чую, і як нямы, які ня адчыняе вуснаў сваіх.
15 І я станаўлюся як чалавек, які ня чуе, і ў вуснах якога няма пярэчаньняў,
16 бо на Цябе, Ягова, спадзяюся я. Ты мой Госпад і Бог мой! адкажаш мне,
17 бо сказаў я: хай ня вяселяцца яны нада мною, хай ня ўзвышаюцца яны нада мною, калі коўзаецца нага мая!,
18 бо я блізкі да таго, каб спаткнуцца, і боль мой заўжды перада мной,
19 дык вызнаю грэх мой. І я ў глыбокай скрусе праз грэх мой.
20 І мае ворагі жывыя, моцныя, і многа ёсьць тых, якія нянавідзяць мяне бяз прычыны.
21 І яны адплачваюць ліхам за дабро, варагуюць супраць мяне, бо я сьледую за дабром.
22 Ня пакінь мяне, Ягова, Бог мой, ня будзь далёка ад мяне!
23 Пасьпяшайся мне дапамагці, мой Госпад, маё выратаваньне!
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псальмы, 38 глава. Пераклад Сабілы і Малахава

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.