Библия Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

Псальмы, 139 Псальмы, 139 глава

1 Кіраўніку хору. Псальм Давідавы. Ягова, Ты мяне выспрабаваў і ведаеш (мяне).
2 Ты ведаеш, калі я сядаю і калі я ўстаю. Ты разумееш думкі мае здаля.
3 Ці хаджу я, ці ляжу я — Ты акружаеш мяне, і ўсе дарогі мае Табе ве́дамы.
4 Бо няма яшчэ слова на языку маім, але Ты, Ягова, ведаеш яго ўжо дасканала.
5 Ззаду і сьпераду Ты атача́еш мяне, і Далонь Тваю Ты кладзеш на мяне.
6 Лíшне дзіўнае для мяне (Тваё) веданьне. Яно лíшне высака для мяне, і сьцяміць яго я ня магу.
7 Куды я пайду ад Духа Твайго? і куды я ўцяку ад Аблічча Твайго?
8 Калі б я ўзыйшоў на Нябёсы, Ты ёсьць там. Калі б я ложкам сваім зрабіў апраме́тную, Ты — там.
9 Калі б я ўзяў крылы сьвітаньня і асеў на ўскрайку мора,
10 то і там вяла бы мяне Рука Твая, і Правіца Твая трымала б мяне.
11 Калі б я сказаў: «Сапраўды, хай цемра пакрые мяне, і ноч стане сьвятлом вакол мяне»,
12 то цемра ня за́сьціла б мяне перад Табой, і ноч стала б сьветлай, як дзень. Цемра стала б, як сьвятло. —
13 Бо Ты стварыў нутро маё, (і) выткаў мяне ва ўлоньні маткі маёй.
14 Я буду славіць Цябе за тое, што я створаны так цудоўна і поўны страху (Божага). Цудоўныя творы твае, і душа мая поўнасьцю ўсьведамляе гэта.
15 Ня схаванымі былі ад Цябе косткі мае, калі я быў ствараемы ў тайне, цудоўна сатканы ў глыбінях зямлі.
16 Мой (вельмі далёкі) зародак бачылі Вочы Твае; і ў Тваёй кнізе былі запісаны ўсе дні, якія мусяць быць створанымі, калі ніводнага зь іх яшчэ ня было.
17 Якія дарагія для мяне думкі Твае, о Божа, і як многа іх лíкам.
18 Калі б захацеў я іх палічыць, іх было б больш, чым пяску. Калі я прачынаюся, я ўсё яшчэ з Табой.
19 О, каб Ты, Божа, забіў бязбожніка! І вы, крывапіўцы, адыдзеце ад мяне!
20 Яны гавораць пра Цябе ліха, (якія як) ворагі Твае ўзьнімаюць (руку сваю) да ілжы.
21 Хíба я ня маю іх нянавідзіць, якія Цябе, Ягова, нянавідзяць? Хíба я ня павінен мець агіды супраць тых, якія паўстаюць супраць Цябе?
22 Я нянавіджу іх поўнай нянавісьцю. Яны сталі для мяне ворагамі.
23 Выпрабуй мяне, о Божа, і ўведай сэрца маё. Выпрабуй мяне і ўведай думкі мае.
24 І ўгледзь Ты, ці ня на дарозе ліха я, і накіруй мяне на дарогу вечную.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псальмы, 139 глава. Пераклад Сабілы і Малахава

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.