Библия Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

Псальмы, 80 Псальмы, 80 глава

1 Кіраўніку хору. Паводля мелёдыі «Лілея». Сьведчаньне Асапава. Псальм.
2 Пастух Ізраэля, выслухай! Ты, што водзіш Язэпа, як авечкі; Ты, Які ўсьсядаеш на Хэрубімах, зазьзяй!
3 Перад Яхрэмам, Бэньямінам і Манасай пабудзі сілу Тваю і прыйдзі выратаваць нас.
4 Божа, вярні нас на пачатковае правільнае мейсца! і зазьзяй Абліччам Тваім, так будзем мы выратаваны.
5 Ягова, Божа войскаў, дакуль будзеш Ты няздаволены пры малітве народу Твайго?
6 Ты накарміў іх хлебам сьлёзным і напаіў іх сьлязьмі ў вялікай меры.
7 Ты зрабіў нас прадметам сваркі з суседзямі нашымі, і ворагі нашыя кпяць над намі.
8 Божа войскаў, вярні нас на пачатковае правільнае мейсца! і зазьзяй Абліччам Тваім, так будзем мы выратаваны.
9 Ты вынес зь Ягіпту вінаградную лазу. Ты выгнаў паганаў і пасадзіў яе.
10 Ты прыгатаваў перад ёй мейсца, і яна пусьціла карані і яна напоўніла зямлю.
11 Горы былі пакрыты ейным ценем, і гольлі ейныя, як кедры Божыя.
12 Яна пусьціла сваё гольле аж да мора, а парасткі свае да ракі (Яўтрат).
13 Чаму Ты разбурыў сьцены ейныя, так што абшчыпваюць яе ўсе, хто ідзе па дарозе каля яе?
14 Лясны вепр падкопвае яе, і зьвер польны аб’ядае яе.
15 Божа войскаў, павярніся! Просім Цябе, зірні зь нябёсаў і ўбач! І адведай гэты вінаграднік!
16 Абарані тое, што насадзіла Правіца Твая, і Сына (Чалавечага), Якога Ты зрабіў моцным для Сябе.
17 Ён агнём апа́лены, абсе́чаны. Хай яны загінуць ад дакору Аблічча Твайго.
18 Хай будзе Рука Твая над Чалавекам Правіцы Тваёй, над Сынам Чалавечым, Якога Ты зрабіў Сабе Моцным,
19 мы ж ад Цябе ня адступіліся. Ажыві нас, і мы будзем Імя Тваё прыклікаць.
20 Ягова, Божа войскаў, вярні нас на пачатковае правільнае мейсца! і зазьзяй Абліччам Тваім, так будзем мы выратаваны.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псальмы, 80 глава. Пераклад Сабілы і Малахава

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.