1 Псальм Давідавы. Навука. Шчасьлівы той, каму дарава́на бяззаконьне ягонае, чый грэх пакрыты.
2 Шчасьлівы чалавек, якому Ягова ня залічвае грэху, і ў чыім духу няма хітрыны.
3 Пакуль я маўчаў, сохлі косткі мае ад штодзённага стагнаньня майго,
4 бо дзень і ноч абцяжа́ла мяне Рука Твая, зьнікла сіла мая, як у летнюю сьпёку. Зэля.
5 Дык прызнаўся я Табе ў грэху маім і ня ўтоіў бяззаконьня майго. Я сказаў: «Вызна́ю Ягове праступкі мае». І Ты, Ты дараваў віну грэху майго. Зэля.
6 Таму кожны пабожны хай моліцца Табе ў час, калі можна знайсьці Цябе. І разьліў нават вялікіх водаў, яны ня дасягнуць яго.
7 Ты ёсьць сховішча маё. Ты бароніш мяне ад бяды. Урачыстымі радасьцямі збаўленьня Ты атачаеш мяне. Зэля.
8 Я буду цябе настаўляць і навучу цябе шляху, які ты павінен прайсьці. Я буду раіць табе, Вока Маё на цябе.
9 Ня будзьце, як конь альбо мул, што развагі ня маюць; чые храпы трэба зануздаць аброцьцю і цуглямі, інакш яны ня ўпакорацца табе.
10 Шмат боляў бязбожніку. Але хто спадзяецца на Ягову, таго Ён ахінае міласэрнасьцю.
11 Радуйцеся ў Ягове і весялíцеся, (вы) праведныя, і радуйцеся ўрачыста ўсе шчырыя сэрцам!
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга Псальмаў, Псальм 32. Пераклад Сабілы і Малахава.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Псальмы, Псальм 32 в переводах:
Псальмы, Псальм 32, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Толкования Августина
  6. Комментарии Скоуфилда
  7. Комментарии Сперджена


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.