Библия Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

Псальмы, 10 Псальмы, 10 глава

1 Чаму стаіш воддаль, Ягова, хаваешся ў часе бядоты?
2 Праз ганарлівасьць бязбожніка трымціць убогі; заблытвае яго ў хітрыках, што бязбожны выдумаў.
3 І бязбожнік выхваляецца пажаданьнямі душы сваёй, і хцівы багаслаўляе сябе, а Ягову зьняважае.
4 Бязбожнік кажа ў сваёй ганарлівасьці: «Ён ня будзе спаганяць». Няма Бога!» — вось і ўсе ягоныя думкі.
5 Што ён робіць, усё ручыць яму; Твае суды высока і далёка ад яго; на ўсіх сваіх супраціўнікаў ён грэбліва дзьмухае.
6 Ён гаворыць у сэрцы сваім: я ніколі ня пахіснуся, з роду ў род ня будзе мне ліха.
7 Вусны ягоныя поўныя праклёнаў, хітрыні і падману; пад языком у яго — ліха і бяззаконьне.
8 Сядзіць ён у засадзе на пазадворках, у сховішчы забівае нявіннага; вочы ягоныя сочаць за ўбогім,
9 ён падпільноўвае ў засадзе, быццам леў у гушчары сваім; падпільноўвае, каб улавіць убогага; хапае гаротніка і цягне яго ў сваю сетку;
10 ён ту́ліцца да зямлі, прыгінаецца і ў ягоныя моцныя кіпцюры пападаюцца няшчасныя.
11 Ён кажа ў сэрцы сваім: «Бог забыўся, засланіў Аблічча Сваё, ня ўбачыць ніколі!»
12 Паўстань Ягова, Божа! узьнімі Руку Тваю, ня забывайся пра прыгнечаных!
13 Чаму бязбожнік пагарджае Богам, кажучы ў сэрцы сваім: «Ты ня спагоніш!?»
14 Ты бачыў гэта! бо Ты зважаеш на пакуты і гора, каб узяць іх у Руку́ Сваю, Табе пакідае іх няшчасьлівы; Ты — памочнік сіраце.
15 Скрышы руку́ бязбожніку і ліхадзею, прыпомні яму (ліхадзею) бяззаконьне ягонае, каб болей і ня знайсьці яго!
16 Ягова ёсьць Валадар навекі, назаўсёды; пагане зьнікнуць зь зямлі Ягонай.
17 Ягова! Жаданьне пакорных Ты пачуў, Ты ўмацняеш ім сэрца, Ты схіляеш вуха Тваё,
18 каб даць суд сіраце і прыгне́чанаму, і хай зямны чалавек наперад больш ня палохае.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псальмы, 10 глава. Пераклад Сабілы і Малахава

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.