Библия Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

Псальмы, 83 Псальмы, 83 глава

1 Песьня. Псальм Асапавы.
2 Божа, ня маўчы! ня заставайся моўчкі і ня будзь у супакоі, Усемагутны! —
3 — Бо вось! — ворагі Твае зашумелі, і нянавісьнікі Твае паднялí галаву.
4 Супраць народу Твайго яны робяць хітрую нараду і змаўляюцца супраць тых, каго Ты ахоўваеш.
5 Яны кажуць: «Пойдзем! зьнішчым іх, як народ, каб больш ня ўспаміналася імя Ізраэля.» —
6 Бо яны змовіліся аднадушным сэрцам; яны зрабілі змову супраць Цябе:
7 буданы Эдомавыя і ізмаэліты, Мааб і хагарыты,
8 Гэбал і Амон і Ама́лік, Пілістэя разам з жыхарамі Тыру;
9 і Асур далучыўся да іх. Яны сталі адной рукой з сынамі Лота. Зэля.
10 Зрабі ім, як Мадыяну, як Сісэру, як Явіну ля патоку Кісону,
11 якія былі зьнішчаны ля Эн-Дору, якія сталіся гноем для зямлі.
12 Зрабі ім, іхным валадаром, як Арэбу і Зээбу і ўсім іхным князём, як Зэбаху і Зальмунну,
13 (і) тым, якія казалі: «Мы возьмем сабе на валоданьне селішчы Бога».
14 Божа мой! Зрабі іх падобнымі да пустазельля, як салому перад абліччам ветру.
15 Як агонь выпальвае лес і, як полымя апальвае горы,
16 так перасьледуй іх бураю Тваёю і палохай іх гураганам Тваім!
17 Напоўні твары іхныя сорамам, каб шукалі яны Імя Тваё, Ягова!
18 Хай яны будуць пасаромлены і застрашаны навечна, і хай будуць паганьбены і загінуць,
19 і хай яны пазнаюць, што Ты ёсьць Адзіны — Ягова ёсьць Імя Тваё — Найвышэйшы над усёй зямлёй.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псальмы, 83 глава. Пераклад Сабілы і Малахава

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.