1 Кіроўцу хору. На Гефскай прыладзе. Карэявым сынам. Псалом.
2 Як жа сялібы пажаданыя Твае, Божа сілаў!
3 Тужыць і знемагае душа мая па сялібах Божых!
Сэрца мае і плоць мая ўзрадавалася пра Бога жывога.
4 Бо і птушка знойдзе сабе дом, и галубіца — гняздо для птушанят сваіх,
А я каля ахвярнікаў Тваіх, Божа сілаў, Цару і Божа мой!
5 Шчаслівыя, што жывуць у доме Тваім,
У векі вякоў уславяць Цябе.
6 Шчаслівы чалавек, што мае абарону ў Цябе,
Што ў сэрцы ўзносіцца да Цябе.
7 У даліне слёз месца прызначанае,
Бо Законадаўца дасць дабраслаўленне.
8 Ён узыходзіць ад сілы ў сілу,
З’явіцца Бог багоў у Сіёне.
9 Божа, Божа сілаў, пачуй малітву маю,
Пачуй, Божа Якава!
10 Абаронца наш, пабач Божа,
І паглядзі на твар Хрыста Твайго.
11 Бо адзін дзень у сялібах Тваіх лепш за тысячу іншых,
Хацеў бы ляжаць каля ганку Бога майго, чым жыць у сялібах грэшных.
12 Бо дабрыню і праўду любіць Бог, Бог дабрадар і славу дасць,
Бог не адніме даброт ад тых, што ходзяць не ў злабе.
13 Божа, Божа сілаў,
Шчаслівы чалавек, што спадзяецца на Цябе!