Библия Астапчык Пераклад Міхаіла Астапчыка

Псалцір, 37 Псалцір, 37 глава

1 Псалом Давіда. Прыгадванне суботы.
2 Божа, да не ў лютасці Сваёй выкрывай мене,
Не ў гневе Тваім пакарай мяне.
3 Бо стрэлы Твае пранізалі мяне,
Ты паклаў на мне руку Сваю.
4 Няма вылячэння плоці маёй ад гнева Твайго,
Няма супакою ў касцях маіх ад грахоў маіх.
5 Бо злачынствы мае перасягнулі галаву маю,
І цяжар гэты вялікі гняце мяне.
6 Смярдзяць і гніюць раны мае
Ад шалёнай утрапёнасці маёй.
7 Пакутаваў і знямогся зусім,
Увесь дзень наракаючы хаджу.
8 Бо нутро мае ў запаленні,
І няма вылячэння плоці маёй.
9 Саслабеў і сагнуўся да зямлі,
Выў ад пакут сэрца майго.
10 Божа, перад табою ўсе жаданні мае,
І кожны стогн сэрца майго перад Табой.
11 Сэрца мае ў замяшанні, пакінула мяне моц мая,
І святла для вачэй маіх — і яго няма ў мяне.
12 Сябры і суседзі мае сталі супраць мяне,
І блізкія мае ад мяне адышлі.
13 І ўзмацніліся шукаючыя душы маёй, і шукаючыя ліха мне дамаўляюцца
І падман увесь дзень задумляюць.
14 А я, як глухі, не чую,
І, як нямы, не адкрываю вуснаў сваіх.
15 І быў як чалавек не чуючы,
І не маючы ў вуснах сваіх адказу.
16 Бо на Цябе, Божа, спадзяваўся,
І ты пачуешы мяне, Божа мой.
17 Бо казаў: «Да не вясяляцца ворагі мае», —
Што, калі пахіснуліся ногі мае, на мяне пышацца.
18 Бо я і да пакарання гатовы,
Бо грэх мой заўсёды перад мною.
19 Беззаконне свае ўсім абвяшчу
І пакаюся ў грасе маім.
20 Ворагі ж мае жывуць і замацаваліся больш за мяне,
І памножыліся нянавідзячыя мяне без віны.
21 За дабро мае аддалі мне ліхам,
Дабраспачыны абылгалі мае.
22 Не пакінь мяне, Божа, Божа мой,
Не адыдзі ад мяне.
23 Паспяшай на дапамогу мне,
Божа ратавання майго.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псалцір, 37 глава. Пераклад Міхаіла Астапчыка

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Міхаіл Астапчык.
© 2005−2015

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.