Библия Астапчык Пераклад Міхаіла Астапчыка

Псалцір, 135 Псалцір, 135 глава

1 Песня ўзыходжання.

Праслаўце Бога, бо міласэрны,
Бо вечна міласэрнасць Яго.
2 Праслаўце Бога багоў,
Бо вечна міласэрнасць Яго.
3 Праслаўце Ўладара́ ўладароў,
Бо вечна міласэрнасць Яго.
4 Сатварыў Адзіны цуды вялікія,
Бо вечна міласэрнасць Яго.
5 Сатварыўшага неба мудрасцю,
Бо вечна міласэрнасць Яго.
6 Зацвердзіў зямлю на водах,
Бо вечна міласэрнасць Яго.
7 Сатварыў Адзіны свяціла вялізныя,
Бо вечна міласэрнасць Яго.
8 Сонца — для часу дзённага,
Бо вечна міласэрнасць Яго.
9 Зоркі з месяцам — для часу начнога,
Бо вечна міласэрнасць Яго.
10 Паразіў Егіпет і першынцы ягоныя,
Бо вечна міласэрнасць Яго.
11 І звёў Ізраіль з асяродзя гэтага,
Бо вечна міласэрнасць Яго.
12 Рукою дужай і сілай звышняй,
Бо вечна міласэрнасць Яго.
13 Падзяліў на часткі Чырвонае мора,
Бо вечна міласэрнасць Яго.
14 І правёў Ізраіль пасярод яго,
Бо вечна міласэрнасць Яго.
15 І знішчыў фараона і войска яго ў моры Чырвоным,
Бо вечна міласэрнасць Яго.
16 Правёў людзі Свае цераз пустэльню,
Бо вечна міласэрнасць Яго.
17 Панішчыў цароў вялікіх,
Бо вечна міласэрнасць Яго.
18 Панішчыў цароў дужых,
Бо вечна міласэрнасць Яго.
19 Сігона, цара Амарэйскага,
Бо вечна міласэрнасць Яго.
20 Ога, цара Васанскага,
Бо вечна міласэрнасць Яго.
21 І даў зямлю іх у спадчыну,
Бо вечна міласэрнасць Яго.
22 У спадчыну Ізраілю, рабу Свайму,
Бо вечна міласэрнасць Яго.
23 Калі прыгнечаныя былі, узгадаў нас,
Бо вечна міласэрнасць Яго.
24 І вызваліў нас ад ворагаў нашых,
Бо вечна міласэрнасць Яго.
25 Падае ежу ўсялякай плоці,
Бо вечна міласэрнасць Яго.
26 Праслаўце Бога Нябеснага,
Бо вечна міласэрнасць Яго.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псалцір, 135 глава. Пераклад Міхаіла Астапчыка

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Міхаіл Астапчык.
© 2005−2015

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.