1 Кіроўцу хору. Ідыюмфу. Псалом Давіда.
2 Казаў, засцеражуся на шляху маім, каб не грашыць сваім языком,
Паклаў забарону вуснам маім, калі з’явіўся бязбожны каля мяне.
3 Знямеў і змірыўся і замоўк дзеля дабрыні сваёй,
І грэх мой да мяне вярнуўся.
4 Распалілася сэрца мае,
І ў разважаннях маіх узгарэлася полымя, і казаў у сабе:
5 Кажы мне, Божа, канец мой, і колькасць дзён маіх,
Да зразумею, колькі мне засталося жыцця?
6 Вось як пядзямі замерыў дні мае, і колькасць іх як нішто перад Табой,
Бо мітусня ёсць кожны чалавек жывы.
7 Як той прывід ходзіць чалавек і ўсё марна мітусіцца,
Багацее і не ведае, каму застанецца гэта.
8 І зараз хто надзея мая як не Ты, Божа?
І табою створана ўся існасць мая.
9 Ад усіх бяззаконняў маіх збаві мяне,
На пагарду бязбожнаму аддаў Ты мяне.
10 Знямеў і не адчыняў я вуснаў маіх,
Бо гэтак пажадаў Ты.
11 Аднімі ад мяне пакаранне Твае,
Бо ад Тваёй моцнай рукі знікаю я.
12 Выкрываючы беззаконне, пакараў чалавека,
І як павуцінне вытанчыў душу ягоную, бо мітусня ўсялякі чалавек.
13 Пачуй малітву маю, Божа, і маленне мае пачуй,
Убачы слёзы мае, бо я перасяленец і іншаземец у Цябе, як бацькі мае.
14 Дай палягчэнне мне, і супакой мяне
Перш, чым адыду і знікну.