Библия Астапчык Пераклад Міхаіла Астапчыка

Псалцір, 45 Псалцір, 45 глава

1 Кіроўцу хору. Сынам Карэя. У тайне. Псалом.
2 Бог нам Прытулак і Моц наша,
Памочнік у бядотах, што апанавалі нас вельмі.
3 Таму не напалохаемся, калі сатрасецца зямля,
І горы ператворацца ў марскія глыбіні.
4 Шумелі і ўздымаліся воды,
Сатрасаліся горы сілай Яго.
5 Плыні рэк увясяляць горад Божы,
Асвяціў сялібу Сваю Вышні.
6 Бог пасярод яе і не парушыцца яна,
Бо сам Бог дапамагае тут ад раніцы да раніцы.
7 Пазамяшаліся народы, паўхіляліся царства,
Даў голас Свой Вышні, і пахіснулася зямля.
8 Бог сілаў з намі,
Заступнік наш Бог Якава.
9 Крочце і бачце справы Божыя,
Што Ён сатварыў па ўсёй зямлі.
10 Ён запыніць войны па ўсіх канцах зямлі,
Панішчыць лукі, і паломіць зброю, і шчыты папаліць агнём.
11 «Спыніцеся і зразумейце, што Я ёсць Бог,
Узнясуся ў народах, узнясуся на зямлі!»
12 Бог сілаў з намі,
Заступнік наш Бог Якаўлеў.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псалцір, 45 глава. Пераклад Міхаіла Астапчыка

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Міхаіл Астапчык.
© 2005−2015

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.